wd wp Пошук:

Журналіст

Журналісты

Журналі́ст — той, хто займаецца журналістыкай: стварае інфармацыйнае напаўненне для СМІ шляхам збору, асэнсавання і выкладання для аўдыторыі інфармацыі пра які-небудзь факты. Яму могуць дапамагаць тэлеаператар альбо фатограф, якіх таксама лічуць журналістамі.

Журналіст — гэта чалавек, які выступае пасярэднікам паміж грамадcкімі інстытутамі і грамадствам, ажыццяўляе сувязь паміж імі праз які-небудзь інфармацыйны канал (тэлебачанне, радыё, інтэрнэт, друкаваныя СМІ).

Віды журналістаў

Журналістаў падзяляюць па відах: рэпарцёры, аглядальнікі, каментатары, вядоўцы праграм і іншыя.

Прафесійная рызыка

Праца журналіста непрадказальная, нельга прадбачыць, што адбудзецца ў наступную хвіліну. Таксама вартая ўвагі высокая асабістая рызыка журналістаў па розных прычынах: войны, палітычныя фактары, крымінал і г. д. Топ-20 краін, небяспечных для занятку журналістыкай[1]:

1.  [Ірак](/Ірак "Ірак"): 127
2.  [Алжыр](/Алжыр "Алжыр"): 60
3.  [Расія](/Расія "Расія"): 47
4.  [Калумбія](/Калумбія "Калумбія"): 40
5.  [Філіпіны](/Філіпіны "Філіпіны"): 32
6.  [Індыя](/Індыя "Індыя"): 22
    [Самалі](/Самалі "Самалі"): 22
8.  [Боснія і Герцагавіна](/Боснія_і_Герцагавіна "Боснія і Герцагавіна"): 19
    [Турцыя](/Турцыя "Турцыя"): 19
    [Пакістан](/Пакістан "Пакістан"): 19
11. [Афганістан](/Афганістан "Афганістан"): 17
12. [Руанда](/Руанда "Руанда"): 16
    [Сьера-Леонэ](/Сьера-Леонэ "Сьера-Леонэ"): 16
    [Таджыкістан](/Таджыкістан "Таджыкістан"): 16
15. [Бразілія](/Бразілія "Бразілія"): 15
16. [Шры-Ланка](/Шры-Ланка "Шры-Ланка"): 14
17. [Мексіка](/Мексіка "Мексіка"): 14
18. [Бангладэш](/Бангладэш "Бангладэш"): 12
19. [Ангола](/Ангола "Ангола"): 8
    [Югаславія](/Югаславія "Югаславія"): 8

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.cpj.org/deadly/index.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Журналістыка
Медыяпрафесіі