wd wp Пошук:

Светлагорск-на-Бярэзіне

Светлаго́рск-на-Бярэзіне (трансліт.: Svietlahorsk-na-Biarezinie, руск.: Светлогорск-на-Березине)[1] — станцыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў горадзе Светлагорску.

Гісторыя

Пачатак развіцця чыгункі на гэтым месцы пачаўся ў 1912 годзе, калі быў пабудаваны ўчастак Жлобін — Калінкавічы (частка Санкт-Пецярбург — Адэса). У месцы перасячэння дарогі з буйной ракой Бярэзіна ўзнікла станцыя «Шацілкі».

Падчас Другой сусветнай вайны, 24 снежня 1943 года адбылася бітва на станцыі між 616 стралковым полкам Рэчыцкай страловай дывізіі і нямецкімі захопнікамі, у якой знішчылі 24 танка апошніх.

У 50-ыя гады 20-га стагоддзя з пачаткам буйной камсамольскай будоўлі спачатку Васілевіцкай ДРЭС, а затым шэрагу буйных прадпрыемстваў «Хімвалакно», «Цэлюлозна-кардонны камбінат» атрымаў развіццё як пасёлак (з 1961 г — горад Светлагорск), неўзабаве станцыя перайменавана ў Светлагорск-на Бярэзіне. Да прадпрыемстваў пабудавана прамысловая тупіковая галінка якая мае дзве станцыі «Корд» і «ДРЭС», таксама шырока развіта сетка пад’язных шляхоў.

У 1975 годзе пабудавана другая платформа.

21 чэрвеня 2020 года пушчаны электрыфікаваны ўчастак Жлобін-Падольскі — Светлагорск.

Зноскі

  1. Светлагорск-на-Бярэзіне на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь

Спасылкі

Прыпыначныя пункты чыгункі
Папярэдняя станцыя:
Сельнае
Светлагорск-на-Бярэзіне
Наступная станцыя:
Жэрдзь
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра чыгуначныя станцыі і платформы Беларусі, створаныя аўтаматычна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Станцыі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі
Катэгорыя·Чыгуначныя станцыі і платформы Светлагорскага раёна
Катэгорыя·Чыгуначныя станцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Невядомы пункт «Адлегласць да»
Катэгорыя·Транспарт Светлагорска