wd wp Пошук:

OpenStreetMap

OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэнні свабодных рэдагуемых карт усяго свету.

Карты ствараюцца на аснове звестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фотаздымкаў ці з уласнага досведу. Як растравыя, так і вектарныя карты OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.[5]

OpenStreetMap натхнілі сайты кшталту Вікіпедыі: кожны можа рэдагаваць звесткі, падтрымліваецца поўная гісторыя рэдагаванняў. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх карты пры дапамозе розных прыстасаванняў.[6]

Гісторыя

Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 года. У красавіку 2006 была створаны фонд, які па сёняшні дзень падтрымлівае стварэнне і распаўсюд свабодных карт. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты Yahoo! ў якасці падложкі падчас стварэння карт OSM.[7]

У студзені 2008 года карыстальнікам была нададзена магчымасць загружаць карты ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж года заснавальнікі абвясцілі пра атрыманне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[8]

Карыстальнікі

Беларускі аграгарадок Моталь на карце OpenStreetMap

Паводле звестак на жнівень 2008 года, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 года зарэгістравалася больш за 200 тысяч.[9]

Не ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. Насамрэч, большасць звестак уносіцца меншасцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 года ўдзельнікаў, прыкладна 10 % рабілі ўнёсак кожны месяц.[10]

Стварэнне карт

Гісторыя

На пачатку праекту, першыя ўдзельнікі ездзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя звесткі траплялі ў базу звестак OpenStreetMap. Потым, калі з’явіліся першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Таксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і г. д.

Зараз, калі патрапляе вялікі аб’ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя звесткі прыдатнымі да канвертацыі і імпарту ў базу звестак праекту.

Камерцыйныя карты

Некаторыя кампаніі дазволілі выкарыстанне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрландаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.

У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстанне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэння карт OSM, у якасці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вектарныя карты як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах свабодных ліцэнзій.[7]

Структура звестак

OpenStreetMap па сутнасці — база звестак, якая змяшчае некалькі тыпаў запісаў:

Зноскі

  1. The osm Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 20 верасня 2018.
  2. GitHub — 2007. Праверана 4 жніўня 2019.
  3. FAQ - OpenStreetMap (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2010. Праверана 22 чэрвеня 2012.
  4. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  5. RWeait. OpenStreetMap data license is ODbL v1.0 (нявызн.). OSM Foundation (12 верасня 2012). Праверана 5 November 2012.
  6. Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009. (ням.)
  7. 1 2 Yahoo! aerial imagery in OSM (англ.)
  8. We’re funded! Архівавана 1 сакавіка 2012., CloudMade Blog (англ.)
  9. Stats OpenStreetMap Wiki (англ.)
  10. We’re on a road to everywhere, OpenGeoData Blog (англ.)

Гл. таксама

Спасылкі

Вектарныя карты ў розных фарматах для спампоўкі

Растравыя карты і сэрвісы

Спадарожнікавы маніторынг

  1. openstreetmap:WikiProject Piste Maps
  2. GPS-Trace Orange
Тэмы гэтай старонкі (15):
Працы, ліцэнзаваныя пад Creative Commons
Спадарожнікавыя навігацыйныя сістэмы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сайты, якія з’явіліся ў 2004 годзе
GPS
Сумеснае стварэнне карт
Вэб-картаграфія
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Віртуальныя атласы
Вікіпедыя:Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Вікі-праекты
Сайты паводле алфавіта
Картаграфія