wd wp Пошук:

Пётр Ціханавіч Петрыкаў

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Петрыкаў. Пётр Ціханавіч Пе́трыкаў (12 ліпеня 1927, в. Мікалаеўка, цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць — 3 ліпеня 2007) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт НАНБ (1977). Доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў БДУ (1956), працаваў у сярэдняй школе гарадскім пасёлку Шацілкі (зараз горад Светлагорск) Парыцкага (зараз Светлагорскі) раёна Гомельскай вобласці.

У Інстытуце гісторыі АН БССР (з 1961): вучоны сакратар (з 1962), намеснік дырэктара па навуковай працы (з 1968), дырэктар (1975—1988), загадчык аддзела гісторыі навукі (1980—1992). З 1999 галоўны супрацоўнік Інстытута гісторыі НАНБ. Дырэктар музея НАНБ (1991–2002).

Першы намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» (з 1996–1999).

Узнагароджаны медалямі. Дзяржаўная прэмія Украінскай ССР 1984 г. за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні прац па гістарычных сувязях беларускага і ўкраінскага народаў.

Член КПСС, сакратар партыйнага камітэта АН БССР[1].

У 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2], у 1972 — доктарскую[3].

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны гісторыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР, дзейнасці рэўкомаў у грамадзянскай вайне, рабоце Саветаў народных дэпутатаў, арганізацыі аховы здароўя, гісторыі навукі і гістарыяграфіі Беларусі. Кіраўнік аўтарскага калектыву, галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (1972–1975), «Гісторыі рабочага класа БССР» у 4 тамах (1984–1987), «Нарысаў гісторыі навукі і культуры Беларусі IX-пач. XX стст.» (1996). Адзін з аўтараў і рэдактараў выданняў: «Гісторыя Беларускай ССР» у 5 тамах (т. 5, 1975), «Акадэмія навук Беларускай ССР» (1979), «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Персанальны склад (1928-1999)» (1998), «Дасягненняў гістарычнай навукі ў БССР за 60 гадоў» (1979).

Аўтар больш за 160 навуковых прац (амаль усе напісаны на рускай мове).

Працы

Манаграфіі

Зноскі

  1. Артыкул з альманаха беларусаў замежжа «Беларус» за 2018 год
  2. «Революционные комитеты Белоруссии в борьбе за восстановление и упрочение Советской власти в 1920 году»
  3. «Деятельность Советов депутатов трудящихся Белорусской ССР по созданию материально-технической базы коммунизма (1959—1965 гг.)»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Памерлі ў 2007 годзе
Памерлі 3 ліпеня
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся 12 ліпеня
Нарадзіліся ў 1927 годзе
Гісторыкі СССР
Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Мінску
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Гісторыкі Беларусі
Члены КПСС
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Дактары гістарычных навук
Члены-карэспандэнты АН БССР
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Нарадзіліся ў Беларусі
Члены-карэспандэнты НАНБ
Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Нарадзіліся ў Добрушскім раёне
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак