wd wp Пошук:

Алесь Бяляцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяляцкі.

Але́сь Бяля́цкі, поўнае імя Аляксандр Ві́ктаравіч Бяляцкі (нар. 25 верасня 1962, Вяртсіля, Сартавальскі раён, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, палітвязень і вязень сумлення[3]. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022)[4].

Біяграфія

Нарадзіўся ў беларускай сям’і, бацька родам з Рагачоўскага, маці з Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці. У 1965 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, на сталае жыццё ў Светлагорск Гомельскай вобласці. Выпускнік сярэдняй школы № 5 Светлагорска.

У 1984 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратура» (кваліфікацыя — філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры). Падчас вучобы сябраваў з будучымі вядомымі беларускімі пісьменнікамі, тады — студэнтамі Анатолем Сысом, Эдуардам Акуліным, Сяржуком Сысом, Анатолем Казловым. Падчас вучобы выступіў з першымі літаратуразнаўчымі артыкуламі, дэбютаваў у 1984 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва».

Працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Тэрміновую вайсковую службу ў 1985—1986 гг. праходзіў механікам-вадзіцелем браніраванага цягача ў артылерыйскай знішчальнай супрацьтанкавай батарэі пад Свярдлоўскам (цяпер Екацярынбург, Расія).

З 1981 года браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху[5]. Быў сябрам падпольнай групы моладзі: Беларускай канспірацыйнай партыі «Незалежнасць», якая ставіла мэтай спрыянне выхаду Беларусі з СССР і стварэнню незалежнай, дэмакратычнай дзяржавы[6]. Група мела статут і праграму, працавала праз легальныя нефармальныя моладзевыя аб’яднанні «Талака», «Тутэйшыя», выдавала нелегальны часопіс «Бурачок»[7], была ініцыятарам правядзення першых у Беларускі мітынгаў на Дзяды ў 1987 і 1988 гадах[8], акцый пратэсту — воднага ралі супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГРЭС (1987)[9], мітынгу супраць разбурэння Верхняга горада ў Мінску (1988)[10], дэманстрацыі і мітынгу ў Курапатах (1988)[11].

Алесь Бяляцкі друкаваўся ў тагачасных падпольных выданнях, часопісах «Бурачок»[12] і «Вера»[13]. Быў удзельнікам мітынгаў на Дзяды ў 1987 і 1988 гадах. З’яўляўся адным з арганізатараў Першага вальнага сойму беларускіх суполак.

Падчас навучання ў аспірантуры ў г. Мінску ў 1986—1989 гг. быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» (1986), потым — старшынём гэтай грамадскай арганізацыі[14]. Быў пад пагрозай выключэння з аспірантуры, але грамадскую дзейнасць не спыніў[15]. Браў удзел у паседжаннях Камэтэта-58[16], у 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралог Беларусі», а таксама быў сябрам арганізацыйнага камітэту грамадскай арганізацыі Беларускі народны фронт. У 1990 годзе выступіў адным з арганізатараў грамадскай арганізацыі Беларуская каталіцкая грамада[17].

У 1989 годзе скончыў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР[14]. У 1989 годзе працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Музея гісторыі беларускай літаратуры, затым у 1989 годзе па конкурсе абраны калектывам музея на пасаду дырэктара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Працаваў дырэктарам музея з кастрычніка 1989 да жніўня 1998 года. Падчас працы Алеся Бяляцкага ў музеі былі адкрыты экспазіцыі ў цэнтральным будынку музея ў Мінску на Траецкім прадмесці (1991), у філіялах музея — «Беларускай хатцы» ў Мінску на вуліцы Рабкораўскай, 14 (1991), «Фальварак Ракуцёўшчына» ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна (1991), у Яраслаўлі (1993). У будынках музея напачатку 1990-х гадоў праходзілі шматлікія культурныя і грамадскія мерапрыемствы, сходы дэмакратычных сілаў[18], пасяджэнні Управы і Сойму Беларускага народнага фронту, малітоўныя службы грэка-католікаў. У будынку музея ў 1990 г. мела юрыдычны адрас і пачынала працу рэдакцыя адной з першых дэмакратычных газет у Беларусі «Свабода». Алесь Бяляцкі прадаставіў юрыдычны адрас музея для рэгістрацыі дзясяткаў няўрадавых арганізацый, які ў тыя гады было цяжка знайсці, у тым ліку Праваабарончаму цэнтру «Вясна» і Цэнтру «Супольнасць»[19]. Запрасіў у літаратурны музей М. Багдановіча на працу маладых беларускіх пісьменнікаў Паліну Качаткову, Эдуарда Акуліна, Сяргея Вітушку, Алеся Астраўцова.

Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў у 1991—1996 гадах. 20 жніўня 1991 года разам з іншымі 29 дэпутатамі Мінгарсавета, на наступны дзень пасля путчу ГКЧП, выступіў з адкрытым зваротам да жыхароў Мінска «захоўваць вернасць законна абраным органам улады і дамагацца ўсімі канстытуцыйнымі метадамі спынення дзейнасці Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы»[20]. 5 верасня 1991 года пасля прыняцця Мінгарсаветам рашэння пра выкарыстанне нацыянальнай сімволікі Бяляцкі прынёс бела-чырвона-белы сцяг у залу пасяджэнняў дэпутатаў, гэты сцяг першым у краіне быў афіцыйна вывешаны над будынкам Мінгарсавета[19].

Сакратар Управы БНФ (1996—1999), намеснік старшыні Партыі БНФ (1999—2001)[21].

У 1996 годзе заснаваў гарадскую мінскую арганізацыю Праваабарончы цэнтр «Вясна-96», які 15 чэрвеня 1999 года пераўтварыўся ў рэспубліканскае Грамадскае аб’яднанне Праваабарончы цэнтр «Вясна». Рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 года за ўдзел у назіранні падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Грамадскае аб’яднанне «Праваабарончы цэнтр „Вясна“» было пазбаўлена дзяржаўнай рэгістрацыі. З тых часоў вядучая беларуская праваабарончая арганізацыя працуе без рэгістрацыі[22].

Старшыня рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый (2000—2004)[21].

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH; 2007—2016)[22].

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1995)[23] і Беларускага ПЭН-цэнтра (2009)[24].

4 жніўня 2011 годзе затрыманы ДФР КДК, затым арыштаваны і змешчаны ў СІЗА ў Мінску[25].

24 лістапада 2011 года асуджаны па ч. 2. арт. 243 КК (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры) на 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці[26]. Суд прызнаў яго вінаватым у нясплаце падаткаў. Падставай для крымінальнага пераследу стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі беларускім праваахоўным органам Літва і Польшча. А. Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і заявіў, што грошы, якія былі атрыманы на яго рахункі ў банку, выкарыстоўваліся на праваабарончую дзейнасць. Раней у тым жа годзе беларускія ўлады скіравалі Літве запыт у справе фінансавання беларускай апазіцыі, Алеся Бяляцкага ўдалося прызнаць вінаватым у тым ліку ў выніку таго, што адказ на гэты запыт не быў добра прадуманы літоўскім бокам. Літоўскі дыпламат Рэнатас Юшка пазней пракаментаваў гэта так: «Для Літвы гэта вялікае паражэнне на міжнароднай арэне, і я ўсё яшчэ адчуваю пэўнае пачуццё віны з-за Алеся. Калі я яшчэ быў адказным за каардынацыю такіх справаў, то нам удавалася прадухіляць падобныя здарэнні». Беларускія праваабаронцы, а таксама кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза, урады краін ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічылі А. Бяляцкага палітычным вязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу[27]. 15 верасня 2011 г. адмысловую рэзалюцыю па справе А. Бяляцкага прыняў Еўрапейскі парламент[28]. З патрабаваннем аб вызваленні А. Бяляцкага да беларускага ўраду звярталіся Старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек[29], прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан[30], старшыня АБСЕ Эйман Гілмар[31], спецыяльны дакладчык па сітуацыі ў Беларусі Рады ААН па правах чалавека Міклаш Харасці[32].

Тэрмін зняволення адбываў у папраўчай калоніі № 2 у г. Бабруйску. Працаваў упакоўшчыкам у швейным цаху[33].

Неаднаразова пакараны адміністрацыяй калоніі за «парушэнні правілаў паводзін асуджаных»[34], прызнаны «злосным парушальнікам рэжыму», таму пазбаўлены амністыі ў 2012 годзе[35], пазбаўляўся спатканняў з роднымі і перадач[36].

У калоніі напісаў шмат тэкстаў на літаратуразнаўчыя тэмы, эсэ, успаміны, якія перадаваліся на волю ў лістах[37].

Падчас зняволення ў абарону Алеся Бяляцкага разгорнутая беспрэцэдэнтная кампанія міжнароднай салідарнасці[38].

Алесь Бяляцкі вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014 года[крыніца?].

Падчас пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі Алесь Бяляцкі затрыманы 14 ліпеня 2021 года[39]. 15 ліпеня сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, прызнаны палітычным зняволеным[39][40].

Узнагароды і ганаровыя званні

Вобраз у культуры і мастацтве

Бібліяграфія

Укладанні

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134194349 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. https://actionnetwork.org/petitions/i-support-pen-belarus/ Праверана 3 жніўня 2021.
  3. Amnesty International признала Беляцкого узником совести Архівавана 27 жніўня 2017.
  4. Jenni Reid. Belarusian campaigner Ales Bialiatski and two human rights groups win 2022 Nobel Peace Prize(англ.) . CNBC.
  5. [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. C.16]
  6. Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014. — 540 с. — С. 177.
  7. [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.180]
  8. Дзяды 1987 відэа
  9. 29.4.1987 у Друі стартавала воднае ралі пратэсту супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГЭС(недаступная спасылка)
  10. Абарона Верхняга гораду Архівавана 16 чэрвеня 2021.
  11. Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор
  12. «Бурачок»
  13. Вера Архівавана 16 чэрвеня 2021.
  14. 1 2 http://www.svaboda.org/content/article/1987336.html
  15. [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.22]
  16. [Бяляцкі, А. Халоднае крыло Радзімы. — 2014 г. — 540с. С.169]
  17. Адраджаў і беларусізаваў Касцёл, рыхтаваў польскіх святароў да працы ў Беларусі. Алесь Бяляцкі і яго каталіцкі актывізм у 90-х
  18. Супольнае паседжанне Сойма БНФ, Рабочага Саюзу Беларусі і Аб’яднанай Дэмакратычнай Партыі Беларусі 19 жніўня 1991 па ГКЧП Архівавана 23 кастрычніка 2021.
  19. 1 2 [Тамковіч, А. Найноўшая гісторыя ў асобах. — Смаленск : Смоленская городская типография, 2013. — С.166. — ББК 84, УДК 823.]
  20. Дземянцей: «Павесіце на вяроўцы бяз мыла?»
  21. 1 2 [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня, 2007. — 256 с. (С.35) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
  22. 1 2 Праваабарончы цэнтр «Вясна»
  23. Асабiстыя старонкi сяброу СБП
  24. Пісьменнікі ў зняволенні Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  25. Арышт Алеся Бяляцкага. Рэакцыі
  26. Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці(недаступная спасылка)
  27. http://nashaniva.by/?c=ar&i=84130
  28. European Parliament resolution of 15 September 2011 on Belarus: the arrest of human rights defender Ales Bialatski
  29. Старшыня Еўрапарламенту заклікае вызваліць Бяляцкага і ўсіх палітвязняў
  30. Алесь Бяляцкі асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй (увесь працэс) Архівавана 17 красавіка 2017.
  31. Старшыня АБСЕ заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага
  32. Миклош Харашти призывает освободить и реабилитировать Беляцкого Архівавана 6 жніўня 2013.
  33. АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ ПАТЭЛЕФАНАВАЎ ЖОНЦЫ Архівавана 8 жніўня 2020.
  34. За сем месяцаў у калоніі Бяляцкі атрымаў сем спагнанняў
  35. Бяляцкі атрымаў трэцяе спагнанне ў калоніі Архівавана 1 чэрвеня 2016.
  36. Бяляцкага пазбавілі перадачы і спаткання http://nashaniva.by/?c=ar&i=78253
  37. Алесь Бяляцкі ў турме піша кнігу пра рэпрэсаванага пісьменніка
  38. 100 тысяч салідарных з Алесем Бяляцкім (+ мапа салідарнасці)
  39. 1 2 Беларусь: Руководителей Правозащитного центра “Весна” держат в СИЗО. Потребуйте от властей освободить их!(руск.) . Amnesty International (22 ліпеня 2021). Праверана 28 ліпеня 2021.
  40. Затрыманых праваабаронцаў і актывістаў прызналі палівязнямі (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  41. http://afn.by/news/i/74799
  42. Белорусская неделя в Стокгольме.
  43. Белорусский правозащитник А.Беляцкий выдвинут на Нобелевскую премию мира Архівавана 28 студзеня 2021.
  44. В Минске вручены премии за защиту прав человека
  45. Ytringsfrihetsprisen 2011: Ales Bjaljatski
  46. Aleś Bialacki laureatem Nagrody Lecha Wałęsy
  47. Прэмія Вацлава Гавела прысуджаная Алесю Бяляцкаму
  48. Алесь Бяляцкі атрымаў літаратурную Прэмію імя Алеся Адамовіча
  49. Шведская правозащитная организация Civil Rights Defenders назвала Алеся Беляцкого Защитником гражданских прав года Архівавана 25 жніўня 2017.
  50. Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Сіракузы
  51. Алесь Бяляцкі
  52. атрымае Алесь Бяляцкі Нобелеўскую прэмію(недаступная спасылка)
  53. Алесь Бяляцкі зноў стане кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру
  54. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  55. 2020 Announcement – Press Release (нявызн.) (недаступная спасылка). rightlivelihoodaward.org. The Right Livelihood Foundation (1 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2020.
  56. 4 августа — Международный день солидарности с гражданским обществом Беларуси Архівавана 12 жніўня 2021.
  57. Радыё Швецыі рыхтуе пастаноўку пра Алеся Бяляцкага Архівавана 25 жніўня 2017.
  58. Паэзія прозы Архівавана 25 жніўня 2017.
  59. Гэта салодкае слова — свабода!
  60. РЫМЦЕЛІ. Алесю Бяляцкаму
  61. Алесю Бяляцкаму
  62. Ліст да Алеся Бяляцкага
  63. «Выше неба»
  64. Алесь Бяляцкі: праваабаронца, літаратуразнаўца, чалавек(недаступная спасылка)
  65. «Вясна», дак. фільм пра Алеся Бяляцкага.
  66. A Heart That Never Dies
  67. 1050 дзён самоты
  68. На экспозиции в Вашингтоне представлены изображения, сделанные из кусочков конструктора «Лего».
  69. 1 2 Халоднае крыло Радзімы.
  70. Літаратура і нацыя.
  71. Асьвечаныя беларушчынай.
  72. Вышла книга Беляцкого «Асьвечаныя беларушчынай» (нявызн.) (недаступная спасылка). Политика. Хартия'97 (7 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 7 лютага 2013.
  73. Сяргей Макарэвіч. Кнігу Бяляцкага забаранілі да ўвозу ў Беларусь (бел.)  (недаступная спасылка). Салідарнасць. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 23 снежня 2014.
  74. Іртутнае срэбра жыцьця.
  75. Вышла книга Алеся Беляцкого “Іртутнае срэбра жыцьця” (нявызн.). БелаПАН (14 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 15 мая 2014.
  76. Бой з сабой
  77. 20-Я Вясна.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Лаўрэаты прэміі імя Сахарава
Нарадзіліся 25 верасня
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Палітвязні Беларусі
Нарадзіліся ў 1962 годзе
Асобы
Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Дысідэнты Беларусі
Члены Талакі
Выпускнікі філалагічнага факультэта ГДУ
Нарадзіліся ў Сартавальскім раёне
Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Праваабаронцы Беларусі
Грамадскія дзеячы Беларусі
Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Члены Партыі БНФ
Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Члены Каардынацыйнай рады
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў