wd wp Пошук:

Дызайн

Замалёўка разгоннага рухавіка паравога лакаматыўа. Дызайнер вырашае задачу ўніфікацыі навуковых і інжынерных вынікаў (гл. прамысловы дызайн)

Дызайн (англ.: design задума, план, намер, мэта і ад лац.: designare адмяраць, вызначаць) — творчая дзейнасць, мэтай якой з’яўляецца вызначэнне фармальных якасцяў прамысловых вырабаў. Гэтыя якасці ўключаюць і знешнія рысы вырабу, але галоўным чынам тыя структурныя і функцыянальныя ўзаемасувязі, якія ператвараюць выраб у адзінае цэлае як з пункту гледжання спажыўца, так і з пункту гледжання вытворцы. Дызайн імкнецца ахапіць усе аспекты навакольнага асяроддзя, якое абумоўлена прамысловай вытворчасцю.[1]

Чалавека, які займаецца мастацка-тэхнічнай дзейнасцю у рамках якой-небудзь з галін дызайну, таксама завуць ‘дызайнерам’ (у тым ліку архітэктара, праектыроўшчыка, ілюстратара, дызайнера плакатнай і іншай рэкламнай графікі, вэб-дызайнера).

Зноскі

  1. Вызначэнне дызайну, прапанаванае Томасам Мальданада і зацверджанае на VI Кангрэсе ІКСІД.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Дызайн