wd wp Пошук:

Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж

Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Светлагорску.

Гісторыя

1960 год — адкрыццё ў Шацілках вячэрняга філіяла Маладзечанскага політэхнічнага тэхнікума. Набор ажыццяўляўся па спецыяльнасцях «Кацельні паратурбінныя ўстаноўкі», «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», гэта было звязана па-першае з будованай Васілевіцкай ДРЭС.

Установа размяшчалася ў двухпаверховым будынку па вуліцы Зялёнай.

Першы выпуск адбыўся ў 1963 годзе, а ўжо ў наступным годзе пачаўся набор па спецыяльнасці «Тэхналогія хімічных валокнаў».

У 1965 годзе пераўтвораны ў Светлагорскі вячэрні індустрыяльны тэхнікум, а ўжо на наступны год філіял пераўтвораны ў самастойную ўстанову — Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум.

Ва ўмовах буйнога росту горада, з 1969 года пачаўся прыём па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

У 1982 годзе тэхнікум перанесены з вуліцы Зялёнай ў новы будынак (арх. У. К. Філатаў[1]) па вуліцы Шашэйнай.

У 1983 годзе першы набор па спецыяльнасці «Водныя шляхі зносін» і «Эксплуатацыя суднавых энергетычных установак».

У 1990 годзе набор па спецыяльнасці «Мадэляванне і канструяванне швейных вырабаў».

У 1996 годзе набор па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль».

У 2007 годзе тэхнікум пераўтвораны ў Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж.

Спецыяльнасці

Дырэктары

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Каледжы Беларусі
Катэгорыя·1960 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Адукацыя ў Светлагорску
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак