wd wp Пошук:

Ніжняя Саксонія

Ні́жняя Саксо́нія ˈniːdɐzaksn̩ (i) (ням.: Niedersachsen [niːdɐzaksn̩], н.-ням.: Neddersassen) — зямля ФРГ. Сталіца — Гановер.

Гісторыя

Зямля ўтворана ў 1946 годзе ў выніку аб’яднання большай часткі былой прускай правінцыі Гановер з шэрагам нямецкіх зямель, такіх як Ольдэнбург, Браўншвейг, Шаўмбург-Ліпэ.

Геаграфія

Ніжняя Саксонія займае ў Германіі другое месца па плошчы пасля Баварыі. На поўначы яна мяжуе з Паўночным морам і абмяжоўваецца на паўднёвым усходзе гарамі Гарц. Большая частка Ніжняй Саксоніі ўяўляе сабой раўніну. Знакамітая частка Ніжняй Саксоніі гэта Люнебургскія пусткі, якая знаходзіцца паміж Гарцам і Паўночным морам.

Сельская гаспадарка

Дзякуючы гліна-пясочнай глебе добра развіваецца сельская гаспадарка. Акрамя збожжавых таксама вырошчваецца рапс, цукровыя буракі, салат, капуста, морква, спаржа і зялёная капуста. Акрамя земляробства і жывёлагадоўлі таксама важную ролю адыгрывае пладаводства, асабліва на поўначы Ніжняй Саксоніі.

Палітыка

Прэм’ер-міністры Ніжняй Саксоніі з 1946 года:

Эканоміка

Эканоміка Ніжняй Саксоніі носіць у асноўным сельскагаспадарчы характар, хоць таксама добра развіты аўтамабілебудаванне, Фальксваген (VW) у г. Вольфсбург.

Навука

Самыя значныя навуковыя ўстановы Ніжняй Саксоніі гэта універсітэт Георга-Аўгуста ў г. Гётынген, Тэхнічны ўніверсітэт Браўншвайг (de:Technische Universität Braunschweig), медыцынскі інстытут Гановер (de:Medizinische Hochschule Hannover), ветэрынарны інстытут Гановер (de:Tierärztliche Hochschule Hannover) і г. д.

Турызм

У першую чаргу прыцягваюць турыстаў горы Гарц. Таксама цікава наведаць de:Eichsfeld, de:Weserbergland, de:Leinebergland, ўзбярэжжа Паўночнага мора de:Nordsee, Люнебургскую стэп de:Lüneburger Heide, de:Wümmeniederung, de:Steinhuder Meer, de:Dümmer і рэкі Алер, Лайнэ, Хунтэ, Вюмме і Везэр. Таксама цікавыя для турыстаў традыцыйныя святы стралкоў і традыцыйная святочная страва з зялёнай капусты.

Гарады

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. GeoNames — 2005.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Ніжняя Саксонія
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Землі Германіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных