wd wp Пошук:

Раўніна

Раўніна: вялікі ўчастак сушы з параўнальна роўнай паверхняй і малымі ваганнямі адносных вышынь (не большыя за 200 м).[1] Раўніны зручныя для жыцця і гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Паводле характару раўніны бываюць плоскія, узгорыстыя, увагнутыя, выпуклыя, нахільныя і ступеньчатыя. Паводле абсалютнай вышыні адрозніваюцца нізіны, узвышшы, пласкагор’і. Паводле паходжання — першасныя, акумуляцыйныя, дэнудацыйныя.[1]

Тэрыторыя Беларусі змяшчаецца ў межах Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Зноскі

  1. 1 2 Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік — Мн.: Народная асвета, 1994. — 367 с. — ISBN 985-03-0054-X С.251.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфія
Катэгорыя·Раўніны