wd wp Пошук:

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнай статыстыкі, праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне дзяржаўнай статыстыкі, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне, а таксама каардынацыю дзейнасці іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый у гэтай галіне.

Белстат падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

З 29 снежня 2014 года пасаду старшыні камітэта займае Іна Мядзведзева.

Гісторыя

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 12 жніўня 1987 № 1652-1 Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне БССР пераўтворана ў саюзна-рэспубліканскі Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па статыстыцы. Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 18 ліпеня 1990 г. Дзяржаўны камітэт БССР па статыстыцы перайменаваны ў Дзяржаўны камітэт БССР па статыстыцы i аналiзе, у 1991 — у Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзе.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1994 года Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзе пераўтвораны ў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Дадзенае пераўтварэнне выклікана неабходнасцю захавання аднаго з асноўных прынцыпаў афіцыйнай статыстыкі, замацаванага ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай статыстыцы» — прынцыпу незалежнасці пры ажыццяўленні дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.

За 2017 год Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь склаў звыш 2 000 000 справаздач. На кастрычнік 2018 года Нацстаткам Беларусі налічваў звыш 1500 супрацоўнікаў[1], з іх 93% складалі жанчыны[2].

Структура

Сістэму Белстата складаюць:

Задачы

Асноўнымі задачамі Белстата з’яўляюцца:

Паўнамоцтвы

Згодна з уставам ведамства мае паўнамоцтвы на:

Зноскі

  1. Тэлеканал «Беларусь 1». Сёння ва ўсім свеце адзначаюць Дзень статыстыкі(нявызн.), Белтэлерадыёкампанія (20 кастрычніка 2018). Праверана 24 студзеня 2020.
  2. Тэлеканал «Беларусь 1». Беларусь адзначае Дзень работнікаў статыстыкі(нявызн.), Белтэлерадыёкампанія (23 жніўня 2018). Праверана 24 студзеня 2020.
  3. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445(руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (25 лютага 2011). Праверана 17 чэрвеня 2011.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Статыстычныя арганізацыі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Дзяржаўныя камітэты Беларусі
З’явіліся ў 2008 годзе
Вікіпедыя:Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат