Маскоўская вобласць (руск.: Московская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, знаходзіцца ў цэнтры Рускай раўніны, у міжрэччы Акі і Волгі, паміж 54° і 57° паўночнай шыраты і паміж 35° і 40° усходняй даўгаты.
Гістарычна вобласці папярэднічала Маскоўская губерня, заснаваная Пятром I у 1708 г. Вобласць была створана 14 студзеня 1929 г., падчас ператварэнняў адміністрацыйнай сістэмы краіны.
Рэльеф раўнінны, з поўначы і захаду — Смаленска-Маскоўскае ўзвышша, на ўсходзе — Мяшчорская нізіна. Мяжуе на паўночным захадзе і на поўначы з Цвярской вобласцю, на поўначы — з Яраслаўскай, на паўночным усходзе і на ўсходзе — з Уладзімірскай, на паўднёвым усходзе — з Разанскай, на поўдні — з Тульскай, на паўднёвым захадзе — з Калужскай, на захадзе — са Смаленскай абласцямі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Масква, які адначасова з’яўляецца і самастойным суб’ектам Расійскай Федэрацыі.
Агульная колькасць насельніцтва — 6628100 чал. (2006). Бо́льшую частку насельніцтва Маскоўскай вобласці (звыш 90 %) складаюць рускія. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 144,1 чал./км² (2005) — самая вялікая сярод расійскіх рэгіёнаў, што абумоўлена высокай доляй гарадскога насельніцтва — 80,5 % (2005). Найбольшая шчыльнасць ў бліжэйшых да Масквы раёнах (Любярэцкім, Балашыхінскім, Хімкінскім, Краснагорскім і інш.), найменшая — у акраінных раёнах — Латошынскі, Шахоўскім, Мажайскім, дзе яна складае каля 20 чал./км²; рэдка заселеная таксама ўсходняя частка Мяшчэрскай нізіны (меней 20 чал./км²).
Нацыянальны склад: рускія (90,87 %), украінцы (2,23 %), татары (0,80 %), беларусы (0,64 %) і іншыя
Падзяляецца на 36 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Балашыха, Падольск, Хімкі, Каралёў, Мыцішчы, Люберцы.