wd wp Пошук:

Паветра

Адсоткавы склад паветра

Паветра — сумесь газаў, якія складаюць атмасферу Зямлі.

Паветра складаецца (працэнты па аб’ёме) з:

У Паветры заўсёды прысутнічае невялікая колькасць вадзянога пару, азону, метану, інэртных газаў, цвёрдых і вадкіх рэчываў (пылу) ды інш.

Шчыльнасць сухога П. у нармальных умовах: 1,2928 кг/кубічны метр. Сярэдняя адносная малекулярная маса: 29.

Паветра шырока выкарыстоўваецца ў шматлікіх прамысловых працэсах у якасці акісляльніка, крыніцы азоту для вытворчасці азотных угнаенняў, крыніцы азоту і кіслароду для вытворчасці гэтых газаў, у якасці ахаладжальнага і асушальнага агенту, сродка гука- і цеплаізаляцыі, у якасці энерганосьбіту ў пнеўматычных машынах.

Аэра… (ад грэч. hydor — паветра) — частка складаных словаў са значэннем датычнасці да паветра, напрыклад, аэрастат, аэрацыя.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Атмасфера
Паветра
Газы
Газавыя сумесі для дыхання