wd wp Пошук:

Аляксандр Дзмітрыевіч Гронскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гронскі. Аляксандр Дзмітрыевіч Гронскі (16 студзеня 1976, Светлагорск, Гомельская вобласць) — беларускі і расійскі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Даследуе гісторыю праваахоўных органаў і спецслужбаў Расійскай імперыі кан. XIX — пач. XX ст., а таксама беларускага нацыяналізму і гістарычных міфаў.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1999), аспірантуру гістарычнага факультэта БДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Палітычная паліцыя Расійскай імперыі і яе дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX — пачатку ХХ ст.». Дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск); вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага даследчага інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносін імя Я. М. Прымакова РАН (Масква).

Аўтар больш за 70 навуковых прац па тэмах: беларускі нацыяналізм, паўстанне 1863 — 1864 гг., праблемы канструявання нацыянальнай ідэнтычнасці, рэвалюцыйны рух у Расійскай імперыі і інш.

Узнагароджаны юбілейным медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005) за значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян, граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2018) «за працы па адраджэнні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі)»[1].

Публікацыі

Зноскі

  1. Свидетельство № 5-02/169 от 20 декабря 2018 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Светлагорску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Заходнерусізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»