wd wp Пошук:

Расава

Расава́[1] (трансліт.: Rasava, руск.: Расова) — былая вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чыркавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 3 км на захад ад Светлагорска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне (на лініі Жлобін — Калінкавічы), 113 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы, рэчка Жардзянка злучае з ракой Бярэзінай (прыток ракі Дняпро).

Гісторыя

Помнік жыхарам вёскі, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне
Брацкая магіла ў Расаве

Згадваецца ў рэвізскіх казках 1795 года як вёска Парыцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Мела 13 хат. Паводле перапісу 1897 года — 115 жыхароў, 21 двор, працавала карчма.

У 1921 годзе адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «3-ці вырашальны», працавала кавальня. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1943-44 гадах у баях за вёску і наваколлі загінулі 225 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на паўднёвай ускраіне).

14 лістапада 2018 года Светлагорскі раённы савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб далучэнні вёскі Расава да горада Светлагорск[2].

30 снежня 2019 года скасавана[3].

У сакавіку 2020 года заасфальтавалі ўсю вуліцу Цэнтральную.

У верасні 2020 далучана да Светлагорска.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Светлагорска. Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з захаду далучаецца кароткая прамалінейная вуліца, з усходу — завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Вёска мае аўтобуснае паведамленне з горадам праз прыгарадныя аўтобусныя маршруты, а так жа адзін гарадскі маршрут які рухаецца праз в. Мядкоў. Частка аўтобусаў прыпыняецца на трасе Р82 (без заезда ў вёску), астатнія з заездам, у якой маеца некалькі прыпынкаў.

Насельніцтва

У вёсцы пераважала прозвішча Богдан[крыніца?].

Славутасці

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ра́саў, м.
  2. Изменение границ Светлогорска: Расова войдет в состав города
  3. Решение Светлогорского районного Совета депутатов от 30 декабря 2019 г. № 122 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 12 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Расава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Светлагорскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных