wd wp Пошук:

Аляксандра Мікалаеўна Борціч

Алякса́ндра Мікала́еўна Бо́рціч (руск.: Алекса́ндра Никола́евна Бо́ртич, нар. 24 верасня 1994, Светлагорск, Гомельская вобласць) — актрыса , выканаўца роляў у мастацкіх фільмах. Жыве і працуе ў Расіі. Вядома па фільмах «Як мяне завуць» (2014), «Духлес 2» (2015), «Вікінг» (2016).

Біяграфія

Да 3-гадовага ўзросту жыла ў Светлагорску, затым, пасля разводу бацькоў — у Гродне ў бабулі (да паступлення ў школу). Затым маці забрала яе да сябе ў Маскву. Калі Аляксандры было 10 гадоў, маці другі раз выйшла замуж.

Скончыла ў Маскве сярэднюю школу і музычную школу (саксафон). У 9—10 класах займалася ў тэатральнай студыі. У школьныя гады захаплялася цяжкім рокам[2]. Пасля заканчэння школы паступала ў тэатральны інстытут, але не прайшла па конкурсе; працавала афіцыянткай.

У 2014 годзе у выніку конкурснага адбору маладых выканаўцаў атрымала галоўную ролю ў псіхалагічнай драме «Як мяне завуць» (рэж. Н. Сайфулаева)[3]. Фільм атрымаў галоўны прыз на XI міжнародным кінафестывалі «Балтыйскія дэбюты» (Светлагорск, Калінінградская вобл.) і спецыяльны прыз «За лёгкае дыханне і мастацкую цэльнасць» на XXV-ым адкрытым расійскім кінафестывалі «Кінатаўр» (Сочы, Краснадарскі край). Кінакарціна была паказана на XX-ым міжнародным фестывалі фільмаў пра правы чалавека «Сталкер» у Маскве і на міжнародным кінафестывалі ў Сан-Сабасцьяне (Іспанія).

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2014
ф Як мяне завуць Как меня зовутАляксандра
2015сСтрэлВыстрелНіна Крутава
2015
ф Духлес 2 Духless 2Алёна
2015
ф Няўлоўныя НеуловимыеКіра
2015
ф Няўлоўныя: апошні герой Неуловимые: последний геройКіра
2015сЛюдміла ГурчанкаЛюдмила ГурченкоМарыя
2015
ф Пра любоў Про любовьАляксандра
2016сАдлюстраванне вясёлкіОтражение радугиАляксандра
2016сПаліцэйскі з РублёўкіПолицейский с РублёвкиНіка
2016
ф Вікінг ВикингРагнеда Рагвалодаўна, князёўна полацкая, жонка вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча
2017
ф Праваднік ПроводникКаця
2017сЧужая кроўЧужая кровьАня
2017сФілфакФилфакАлена Асокіна
2017
ф Палі! Жги!дачка начальніцы
2017сПаліцэйскі з Рублёўкі-2Полицейский с Рублёвки-2Ніка
2017сЛюбімцыЛюбимцыАліса
2018
ф Я худнею Я худеюГанна
2018
ф Каханкі ЛюбовницыАліса
2018сПаліцэйскі з Рублёўкі-3Полицейский с Рублёвки-3Ніка

Прызы

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 ліпеня 2016.
  2. Аляксандра Бортич: Біяграфія, ролі і фільмы актрысы Архівавана 6 сакавіка 2019.
  3. Маслюкоў, Т. Ураджэнка Светлагорска здымецца ў некалькіх мастацкіх фільмах // Гомель гражданский. 2014.01.22

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Постаці Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Актрысы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларусы ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Светлагорску