wd wp Пошук:

Рэчыца

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэчыца (значэнні). Рэ́чыца[2] (трансліт.: Rečyca) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Рэчыцкага раёна, порт на р. Дняпро. За 50 км ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Калінкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Гомель, Калінкавічы, Светлагорск, Жлобін, Лоеў, Хойнікі. Насельніцтва 66 009 чалавек (2017)[1].

Клімат

У горадзе вільготны кантынентальны клімат, з мяккай зімой і цёплым летам. Сярэднегадавая тэмпература складае +6,7 °C.

Самы халодны месяц — студзень, сярэдняя тэмпература -7,1 °C, самае цёплае месца — ліпень з сярэдняй тэмпературай +18,5 °C.

Ападкаў больш ў ліпені, у сярэднім 85 мм, найменш ў студзені — 29 мм. У год выпадае каля 609 мм ападкаў.

Кліматаграма Рэчыцы
СЛСКМЧЛЖВКЛС
 
 
37
 
-3.9
-7.1
 
 
29
 
-2.2
-5.5
 
 
32
 
3.1
-0.6
 
 
42
 
12.4
7.8
 
 
49
 
19.7
14.1
 
 
85
 
23
17.4
 
 
85
 
24
18.5
 
 
64
 
23.2
17.7
 
 
51
 
18
12.9
 
 
45
 
11
7.1
 
 
46
 
3.4
1.1
 
 
44
 
-0.9
-3.5
Тэмпература ў °CСума ападкаў у мм

Гісторыя

Старажытнасць

Горад з’явіўся на землях дрыгавіцкага засялення, на шляху з вараг у грэкі. Упершыню згадваецца пад 1213 г. у Густынскім летапісе. 1-ы Наўгародскі летапіс ў 1214 г. Рэчыцу называе «чарнігаўскім» горадам, што быў разгромлены наўгародскім князем Мсціславам Мсціславічам Удатным. Назва паходзіць ад р. Рэчыцы — старажытнага прытоку Дняпра. Паводле падання Рэчыцкая Васкрасенская царква была пабудавана ў 1079 г. У XII—XIII стст. горад ужо меў умацаванні.

У ВКЛ

У ХIV ст. пры Гедзіміне Рэчыца ўвайшла ў склад ВКЛ. У 13921430 гг. належала вялікаму князю Вітаўту, які пабудаваў Рэчыцкі замак. У 1511 г., паводле прывілея Жыгімонта I Старога, Рэчыца атрымала частковае магдэбургскае права, а ў 1561 г. — поўнае (пацверджана ў 1596 г.). У 1566 г. быў утвораны Рэчыцкі павет і Рэчыца стала павятовым горадам.

У Рэчы Паспалітай

Рэчыцу 1603 года апісвае Джон Сміт, будучы губернатар адной з англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы. Паводле яго, Рэчыца — горад размешчаны на правым крутым беразе Дняпра, на самым беразе стаяў замак, які займаў тэрыторыю аднаго гектара, меў пяць вежаў у форме шматгранніку, якія былі пакрыты стрэшкамі-шатрамі. Замак злучаўся з горадам пад’ёмным мостам. Па-за замкам знаходзілася гандлёвая плошча, будынкі магістрату, дамы больш заможных гараджан, гасцінны двор. Рынак у Рэчыцы на той час быў вельмі багаты, з бліжэйшых вёсак прывозілі жыта, пшаніцу, мёд, воск, гародніну, мясныя і малочныя вырабы, з замежжа — розныя крамныя рэчы, турэцкую бакалею. Прадаваліся на рынку мясцовыя вырабы з жалеза.

Рэчыца. Гравюра Ван-Абрама Вестэрвельда. Сярэдзіна 17 ст.

У 1634 менскі ваявода Аляксандр Слушка, які раней быў старастам рэчыцкім, заснаваў у Рэчыцы Дамініканскі кляштар і касцёл Святой Тройцы. Кляштар меў невялікую бібліятэку ў 270 тамоў, быў скасаваны ў 1832 годзе, а драўляны касцёл згарэў у 1862. Найбольшую шкоду гораду прынеслі часы Казацкай вайны і вайны Расіі з Рэччу Паслалітай (1648—1667). Рэчыца і Рэчыцкі замак быў разбураны казакамі І. Залатарэнкі, пасля гэтага горад паступова заняпаў.

У Расійскай імперыі

З 1793 у складзе Расіі, цэнтр павета. На пачатку XIX ст. у горадзе 316 драўляных дамоў, 2 драўляныя праваслаўныя царквы, каталіцкі кляштар і сінагога. Асноўнымі заняткамі мяшчан былі земляробства, рыбалоўства, рамесніцтва і сплаў лесу. У 1886 праз Рэчыцу прайшлі Палескія чыгункі, у 1890-я адчыненая прыстань. У 19081910 гг. дзейнічала запалкавая фабрыка «Днепр». У 1908 г. мела лакамабіль, працавала 79 рабочых. У 1910 г. выраблена 787 тыс. скрынак запалак.

Беларуская ССР

З сакавіка да пачатку ліпеня 1920 года Рэчыца занята польскімі войскамі.

6-9 мая 1920 горад з рукаў бальшавікоў адбіла польскае войска — Палеская Група пад кіраўніцтвам ген. Уладзіслава Сікорскага, аднак ужо ў чэрвені 1920 горад наноў занялі бальшавікі[3]. У 1919—1926 у Гомельскай губерніі РСФСР, з 1926 у БССР, цэнтр раёна, у 1926—1927 — акругі.

18 лістапада 1943 года ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі горад быў вызвалены сіламі Беларускага фронту.

Насельніцтва

У XIX стагоддзі:

пач. ст.182518631871187218731877188718881889189018921893189418971898
1770 2440 4596 4341 4698 5074 6429 6980 7103 7245 7511 8373 8605 8602 9280 9818

У XX стагоддзі:

1900190119031904190519061907190819091910191119121913192319261930193419391959197019791989
10054 10313 10889 11095 11259 11423 11645 11805 12027 12187 12341 12511 12677 14954 16487 20874 21500 29796 30602 48393 60327 69427

У XXI стагоддзі:

200520062007200920122013201420152016201720182019
65500 65400 65300 64731[4] 65091 65289 65367 65624 66172[5] 66009[1] 65940 65873

Эканоміка

У 1964 годзе ў ваколіцах Рэчыцы была знойдзена нафта, што паклала пачатак развіццю нафтаздабыўнай прамысловасці ў Беларусі. У 1998 годзе была здабыта 100-мільённая тона нафты. Дзеля перапрацоўкі нафтавага газу быў пабудаваны Беларускі газаперапрацоўчы завод. На тэрыторыі Рэчыцкага раёна дзейнічаюць 15 з 21 структурнага аддзялення РУП ПА «Беларуснафта». У Рэчыцы прадпрыемствы нафтаздабываючай і газаперапрацоўчай, ААТ «Рэчыцкі метызны завод», хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініцы: «Рытм», ААТ «Рэчыцадрэў» і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Санаторый-прафілакторый ААТ «Рэчыцадрэў».

Культура

Адукацыя

Гасцініцы

Славутасці

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Рэчыца

На гарадскіх землях, якія ў мінулым былі заняты дамініканскім манастыром, цяпер размешчаны парк. Разам з цэнтральным скверам, азелянёным замчышчам — былой крэпасцю з рэшткамі валоў і прыбярэжнай паласой — яны ствараюць жывапісную зону адпачынку. Традыцыйныя рысы планіроўкі цэнтра горада, «абапіраючагася» на раку Днепр, замацаваны сучаснай горадабудаўнічай практыкай.

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Рэчыцы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Lech Wyszczelski: Operacja na Mozyrz i Kalenkowicze. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 313. ISBN 978-83-11-11934-5.
  4. (руск.)  Вынікі перапісу насельніцтва 2009 года па Рэчыцкім раёне
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Рэчыца
Населеныя пункты на Дняпры
Населеныя пункты Рэчыцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных