wd wp Пошук:

Жазэ Рамуш-Орта

Жазэ Мануэл Рамуш-Орта (парт.: José Manuel Ramos-Horta, нар. 26 снежня 1949, Дылі) — дзейсны прэзідэнт Усходняга Тымору. Адзін з заснавальнікаў РФНУТ.

З пачатку 1970-х у руху за незалежнасць Усходняга Тымору. Займаў пасаду «міністра замежных спраў у выгнанні» (1975, 2000—2002).

У 1996 разам з біскупам Карлушам Белу атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

Пасля набыцця Усходнім Тыморам незалежнасці ў 2002 стаў міністрам замежных спраў новай дзяржавы, а ў 2006—2007 — прэм’ер-міністр Усходняга Тымору.

З 20 мая 2007 — другі прэзідэнт пасля абвяшчэння незалежнасці краіны.

10 лютага 2008 быў цяжка паранены ў жывот з прычыны замаху арганізаванага экстрэмісцкай арганізацыяй баевікоў Усходняга Тымору. Пры замаху лідар баевікоў, Алфрэду Рэйнаду, загінуў.

Зноскі

  1. José Ramos-Horta // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. http://online.wsj.com/article/SB117883488581399103.html?mod=googlenews_wsj
  3. http://www.theaustralian.com.au/archive/news/timor-rebels-lover-blamed/story-e6frg6t6-1111116103960
  4. http://www.theaustralian.com.au/arts/crusading-journalism-lives-in-dili/story-e6frg8n6-1226148324814

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Усходняга Тымора
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Прэм'ер-міністры Усходняга Тымора
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Усходняга Тымора
Катэгорыя·Хрысціянскія сацыялісты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Персоны нон грата