wd wp Пошук:

Барак Абама

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абама. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Барак Хусейн Абама II (англ.: Barack Hussein Obama II [bəˈrɑːk hʊˈseɪn oʊˈbɑːmə]; 4 жніўня 1961) — амерыканскі палітык, 44-ы Прэзідэнт ЗША (з 20 студзеня 2009 года да 20 студзеня 2017 года). Першы цемнаскуры прэзідэнт у гісторыі Злучаных Штатаў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2009 года.

Біяграфія

Нарадзіўся у Ганалулу, Гаваі. Сенатар-дэмакрат ад штата Ілінойс. З 27 жніўня 2008 года афіцыйны кандыдат у Прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 4 лістапада 2008 (дзе яго асноўным супернікам быў Джон Сідні Макейн) Барак Хусейн Абама абраны 44-м Прэзідэнтам ЗША. 20 студзеня 2009 года ўступіў на пасаду Прэзідэнта.

Прыняў шэраг законаў для стымулявання эканомікі ва ўмовах эканамічнага крызісу, у тым ліку закон аб амерыканскім уздыме і рэінвеставанні 2009 года (англ.: American Recovery and Reinvestment Act of 2009) і закон аб падатковых льготах, падаўжэнні тэрміна страхавання па беспрацоўі і стварэнні працоўных месцаў 2010 года (англ.: Tax Relief, Unemployment Insurance Reauthorization, and Job Creation Act of 2010). За намаганні ў сферы міжнароднай дыпламатыі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2009 года. Вясной 2010 года рэалізаваў маштабную рэформу аховы здароўя, у выніку якой істотна павялічыўся доступ амерыканцаў да медыцынскага страхавання. Выступаў за «спыненне дыскрымінацыі» ў дачыненні да супольнасці ЛГБТ, а яго адміністрацыя заклікала Вярхоўны суд прызнаць закон аб абароне шлюбу (англ.: Defense of Marriage Act, DOMA) і Каліфарнійскую прапанову 8 (англ.: Proposition 8) незаконнымі. Павялічыў кантроль над агнястрэльнай зброяй у сувязі са стральбой у пачатковай школе «Сэндзі-Хук» (англ.: Sandy Hook). Пры Абаме адбылася ваенная інтэрвенцыя НАТА ў Лівіі, а таксама аперацыя, у выніку якой быў забіты Усама бін Ладэн. У 2011 годзе вывеў амерыканскія войскі з Іраку.

На прэзідэнцкіх выбарах 2012 года Абама апярэдзіў кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Міта Ромні, набраўшы 332 галасы ў калегіі выбаршчыкаў (51,1 % галасоў выбаршчыкаў) супраць 206 у Ромні.

У сувязі з актывізацыяй тэрарыстаў Ісламскай Дзяржавы пачаў новую ваенную кампанію ў 2014 годзе. Працягнуў працэс спынення баявых дзеянняў у Афганістане, істотна палепшыў палітычныя адносіны з Кубай, а таксама імкнуўся знайсці баланс у ядзерных перамовах з Іранам.

Жонка — Мішэль Абама.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Barack Obama birth certificate — 2011.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132522136 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. Kantor J. The Obamas’ MarriageThe New York Times, 2009. Праверана 25 лістапада 2014.
  4. Barack Obama’s Marriage License : President Barack Obama - Fact And Fiction
  5. http://www.ucc.org/news/obama-inauguration.html
  6. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  7. 1 2 Hoffman R. LinkedIn — 2003. Праверана 23 снежня 2021.
  8. https://news.harvard.edu/gazette/story/2008/11/obama-joins-list-of-seven-presidents-with-harvard-degrees/
  9. http://www.newsday.com/news/new-york/obama-stood-out-even-during-brief-1985-nypirg-job-1.885513
  10. https://web.archive.org/web/20110708222043/http://www.dailyprincetonian.com/2005/12/07/14049/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Выпускнікі Гарварда
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Дактары права
Сенатары ад штата Ілінойс
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Сенатары ЗША
Адвакаты ЗША
Нарадзіліся ў 1961 годзе
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Асобы
Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Юрысты ЗША
Нарадзіліся 4 жніўня
Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Прэзідэнты ЗША
Нарадзіліся ў Ганалулу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных