wd wp Пошук:

Шымон Перэс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Перэс.

Шымон Перэс (2 жніўня 1923, Вішнева, Польшча, цяпер Валожынскі раён, Беларусь — 28 верасня 2016, Рамат-Ган, Ізраіль) — ізраільскі палітычны дзеяч, Прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль з 2007 па 2014 годы. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці Ізраіля болей за 50 гадоў. Займаў пасаду прэм’ер-міністра Ізраіля, шэраг іншых важных пасад. Уладальнік Нобелеўскай прэміі міру (1994, разам з Іцхакам Рабінам і Ясірам Арафатам)[7].

Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, свабодна гаварыў на ідышы, іўрыце, англійскай і французскай мовах, цікавіўся нанатэхналогіямі. Паводле землякоў Перэса, апытаных у 2016 г., будучы нобелеўскі лаўрэат у даваенным Вішневе любіў гуляць у футбол і размаўляў па-беларуску[8].

У палітыцы

У 1943 годзе Перэса абралі сакратаром рабоча-сіянісцкага моладзевага руху, і ў 1944 годзе ён вяртаецца ў кібуц Алумот, дзе працуе фермерам і пастухом.

У 1947 годзе назначаецца Давідам Бен-Гурыёнам на пасаду адказнага за правізію ў Хагане. У 19521953 гадах працуе ў ваенных структурах, адказвае за закупкі сучаснай зброі і наладжанне стратэгічнага партнёрства маладой дзяржавы Ізраіль. Адзначаецца яго роля ў перамовах з Францыяй, што прывялі да пабудовы ізраільскага ядзернага рэактара ў Дымоне.

У 1959 годзе Перэс быў упершыню абраны ў Кнесет ад кіруючай партыі Мапай. Пазней ён яе пакінуў і стварыў новую — Рафі. У 1968 годзе абедзве партыі далучыліся да Левага Альянса.

У 70-х гадах працуе на розных міністэрскіх пасадах у складзе ўрада Ізраіля.

У 80-х гадах Перэс узначальвае Рабочую партыю, працуе міністрам замежных спраў, міністрам фінансаў.

У 90-х Шымон Перэс узначальвае Рабочую партыю, але выйграць выбары яму ніяк не ўдаецца, і ў 1997 г. ён саступіў ролю лідара Эхуду Бараку. Сам Перэс займаў у гэты час малазначныя пасты ва ўрадзе Ізраіля.

У 2000 годзе ён прайграе ў выбарах Прэзідэнта Ізраіля Машэ Кацаву.

Нягледзячы на тое, што на працягу многіх гадоў Перэс узначальваў партыю Авада (Рабочая партыя), ён цярпеў частыя няўдачы на выбарах. Далучэнне да партыі Кадзіма (Наперад) дазволіла Перэсу ў 2000-х гг. зноў увайсці ў склад Кнесета, ізраільскага парламента.

Сям’я

Шымон Перэс — выхадзец з дыяспары. Яго бацькамі былі Іцхак і Сара Перскія. Бацька гандляваў лесам, маці выкладала рускую мову і літаратуру. Малодшага брата Шымона звалі Гершон. У сваім інтэрв’ю, якое Шымон Перэс даў ізраільскаму журналу Мішпаха, ён зазначыў, што яго дзед, Рабі Цві Мельцэр, навучаўся ў вядомай Валожынскай ешыве і сам з’яўляўся ўнукам рэб Хаіма з Валожына, вядомага талмудзіста і этыка. «Ён [дзед] зрабіў вялікі ўплыў на маё жыццё… Я рос у доме дзеда… Ён мяне вучыў Талмуду. Гэта было не так лёгка, як можа падацца. Мае бацькі не былі артадоксамі, я быў. Аднойчы, калі ў Шабат я пачуў, што бацькі слухаюць радыё, я зламаў яго…» — гаварыў Перэс.

У 1934 годзе сям’я Шымона пераехала з Вішнева ў Тэль-Авіў на тагачаснай тэрыторыі брытанскага мандату ў Палесціне. Шымон вучыўся ў школе Геула ў Тэль-Авіве і сельскагаспадарчай школе ў Бен-Шэмене. Пасля правёў некалькі год у кібуцы Алумот.

У 1945 годзе Шымон Перэс ажаніўся з Соняй Гельман, якая вырашыла для сябе пазбягаць грамадскай увагі. У Перэса дачка і два сыны.

Сувязь з радзімай

У якасці грамадзяніна Ізраіля Шымон Перэс двойчы наведваў Беларусь — у жніўні 1992 г. і ў студзені 1998 г.[9] (у некаторых крыніцах прыводзяцца іншыя, памылковыя гады візітаў). Абодва разы прыязджаў у Вішнева[10]. У 2010 г. Перэс казаў у інтэрв’ю беларускаму тэлебачанню, што хацеў бы прыехаць зноў[11]. Улетку 2013 г. праз прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь яму было ўручана ў Ізраілі памятнае пасведчанне аб нараджэнні ў Беларусі[9]. На месцы ў Вішневе, дзе ён нарадзіўся, вісіць памятная шыльда з надпісамі на рускай і англійскай мовах (тут падаюцца ў перакладзе): «Тут, 2 жніўня 1923 года, нарадзіўся Шымон Перэс, сын Сары і Ісаака Перскіх, нобелеўскі лаўрэат, дзявяты прэзідэнт дзяржавы Ізраіль». У доме культуры Вішнева адкрыты мемарыяльны пакой, прысвечаны Ш. Перэсу і яго родзічам[12].

Зноскі

  1. חה"כ שמעון פרסКнесет.
  2. Shimon Peres // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Shimon Peres, former president and veteran Israeli statesman, dies at 93 / Y. KatzIsrael: 2016. — ISSN 0792-822X Праверана 28 верасня 2016.
  4. The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2016. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 28 верасня 2016.
  5. הנשיא וראש הממשלה לשעבר שמעון פרס הלך לעולמו בגיל 93Ynet. Праверана 28 верасня 2016.
  6. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. За мірныя перагаворы паміж ізраільцянамі і палесцінцамі, якія скончыліся падпісаннем Пагадненняў у Осла
  8. http://www.svaboda.org/a/28023842.html
  9. 1 2 http://belisrael.info/?p=8084
  10. У школе ён быў проста Сёма Перскі Архівавана 24 чэрвеня 2012.//«Рэгіянальная газета»
  11. http://www.svaboda.org/a/2113741.html
  12. http://euroradio.by/adnaklasnik-peresa-nasha-aposhnyaya-sustrecha-pa-charcy-vypili-dy-i-usyo

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (49):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 8-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў Рамат-Гане
Катэгорыя·Імігравалі ў Ізраіль з Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Ізраіля
Катэгорыя·Міністры фінансаў Ізраіля
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 12-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 5-га склікання
Катэгорыя·Міністры сувязі Ізраіля
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 15-га склікання
Катэгорыя·Міністры рэгіянальнага развіцця Ізраіля
Катэгорыя·Палітыкі Ізраіля
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Ізраіля
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 13-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 10-га склікання
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Ганаровыя дактары МДІМА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 9-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Міністры абароны Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім павеце
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іерусаліме
Катэгорыя·Міністры інфармацыі і дыяспары Ізраіля
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 4-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 6-га склікання
Катэгорыя·Міністры транспарту Ізраіля
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Прэзідэнты Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Ізраіля
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 16-га склікання
Катэгорыя·Міністры па справах рэлігій Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 14-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 17-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 11-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 7-га склікання
Катэгорыя·Міністры абсорбцыі Ізраіля