wd wp Пошук:

Хуан Мануэль Сантас

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Хуан Мануэль Сантас Кальдэрон (ісп.: Juan Manuel Santos Calderón; 10 жніўня 1951, Багата) — дзяржаўны дзеяч Калумбіі, які з’яўляецца былым прэзідэнтам краіны (7 жніўня 2010 года — 7 жніўня 2018 года) і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2016 года.

Эканаміст па прафесіі і журналіст па родзе дзейнасці, з’яўляецца членам заможнай і ўплывовай сям’і Сантас, якая з 1913 мела большасць акцыянераў газеты «Эль Цьемпа» (ісп.: «El Tiempo») да яе продажу рэдакцыі «Планета Дэ-Агастыні» (ісп.: «Planeta DeAgostini») у 2007 годзе. Неўзабаве пасля заканчэння Канзаскага ўніверсітэта стаў эканамічным дарадцам у Нацыянальнай арганізацыі вытворцаў кавы Калумбіі і дэлегатам Міжнароднай арганізацыі кавы ў Лондане, дзе таксама наведваў Лонданскую школу эканомікі. У 1981 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара «Эль Цьемпа» і стаў яе дырэктарам праз два гады.

У 1991 годзе прэзідэнтам Сесарам Гавірыям Трухільям быў прызначаны першым міністрам знешняга гандлю Калумбіі. Працаваў над пашырэннем міжнароднага гандлю Калумбіі і над стварэннем розных устаноў для гэтай мэты, у тым ліку «Proexport», «Bancoldex» і «Fiducoldex». У 2000 годзе прэзідэнтам Андрэсам Пастранам Арангам быў прызначаны міністрам фінансаў і дзяржаўнага крэдыту.

Займаў бачнае становішча ў адміністрацыі прэзідэнта Альвары Урыбэ. У 2005 годзе стаў адным з заснавальнікаў і ўзначаліў Сацыяльную партыю нацыянальнага адзінства, ліберальна-кансерватыўнай партыйнай кааліцыі, якая падтрымлівала прэзідэнта Урыбэ і яго спробы дамагчыся канстытуцыйнай рэформы, каб мець магчымасць балатавацца на другі тэрмін. У 2006 годзе пасля таго, як Урыбэ быў пераабраны, а партыя атрымала большасць месцаў у абедзвюх палатах Кангрэса, быў прызначаны міністрам нацыянальнай абароны і працягваў абараняць палітыку бяспекі прэзідэнта, прыняўшы моцную і валявую пазіцыю супраць Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі (ФАРК) і іншых партызанскіх груп на тэрыторыі краіны.

20 чэрвеня 2010 года стаў прэзідэнтам краіны ў выніку двух тураў галасавання на выбарах, перамогшы Антанаса Мокуса з Зялёнай партыі і ўступіўшы на пасаду 7 жніўня 2010 года ў разгар дыпламатычнага крызісу з Венесуэлай, які хутка быў вырашаны. У 2014 годзе быў пераабраны на прэзідэнцкую пасаду, перамогшы ў другім туры выбараў Оскара Івана Зулуагу з партыі «Дэмакратычны цэнтр». У 2016 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за перамовы аб заключэнні мірнай дамовы з партызанамі, нягледзячы на няўдалы рэферэндум, праведзены па гэтым пытанні.

Біяграфія

Сантас паходзіць з вядомай палітычнай дынастыі. Брат яго дзеда Эдуарда Сантас быў прэзідэнтам Калумбіі ў 1938-1942 гадах, а таксама заснаваў і рэдагаваў газету El Tiempo. Яго бацька Энрыке Сантас Касціла быў рэдактарам газеты больш за 50 гадоў. Яго стрыечны брат Франсіска Сантас Кальдэрон быў віцэ-прэзідэнтам пры прэзідэнце Альвара Урыбе.

У 2010 годзе Сантас стаў кандыдатам у прэзідэнты. Першы раўнд выбараў быў праведзены 30 мая 2010 года. За Сантаса прагаласавалі 46,5% выбаршчыкаў, а за яго асноўнага суперніка Антанаса Мокуса - 21,5%. Па прычыне, што ніхто з кандыдатаў не набраў больш за 50 працэнтаў, 20 чэрвеня 2010 г быў праведзены другі раўнд выбараў, у якім удзельнічалі толькі два асноўныя кандыдаты. На ім Сантас атрымаў 69,06% галасоў і стаў новым прэзідэнтам.

У 2016 годзе атрымаў Нобелеўская прэмія міру за спробу вырашыць канфлікт паміж уладамі краіны і баевікамі FARC.

Зноскі

  1. Juan Manuel Santos Calderón // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Juan Manuel Santos // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  3. Juan Manuel Santos // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Багаце
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Баякі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры Ваеннага ордэна Святога Карласа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Тафтса
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Міністры абароны Калумбіі
Катэгорыя·Прэзідэнты Калумбіі
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня