wd wp Пошук:

Жан Анры Дзюнан

Жан Анры́ Дзюна́н (фр.: Jean Henri Dunant; 8 мая 1828 — 30 кастрычніка 1910) — швейцарскі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч.

У 1859 годзе ён стаў відавочцам наступстваў бітвы пры Сальферына, калі дзевяць тысяч параненых засталіся паміраць на полі бою. Узрушаны ўбачаным, Дзюнан напісаў кнігу «Успаміны пра бітвў пры Сальферына» і спрабуе стварыць суполку дапамогі параненым. Дзякуючы яго намаганням быў заснаваны Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і ў 1864 годзе прынятая першая Жэнеўская канвенцыя аб паляпшэнні долі параненых ў сухапутнай вайне. У 1901 разам з Фрэдэрыкам Пасі стаў першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Біяграфія

Нарадзіўся ва ўплывовай жэнеўскай кальвінісцкай сям’і. Бацька — Жан-Жак Дзюнан, бізнесмен, член гарадскога савета Жэневы. Маці — Антуанета Дзюнан-Каландон, займалася пераважна свецкім жыццём і дабрачыннасцю. Сям’я прывіла А.Дзюнану цікавасць да сацыяльнай працы.

З 18 гадоў Дзюнан займаецца грамадскімі справамі (Жэнеўскае таварыства давальнікаў падаянняў, YMCA і г.д.). У 21 год кідае вучобу ў Collège Calvin з прычыны кепскіх адзнак, наймаецца на нізавую пасаду ў банк.

З 1856 працуе на французскую аграрна-гандлёвую кампанію ў Алжыры. Спрабуючы вырашыць праблемы з каланіяльнымі ўладамі Дзюнан накіроўваецца на аўдыенцыю да імператара Напалеона ІІІ, які на той момант знаходзіцца ў дзеючай арміі ў Ламбардыі. Там Дзюнан становіцца сведкам крывавай бітвы пры Сальферна. Шакіраваны Дзюнан спрабуе арганізаваць мясцовае насельніцтва для дапамогі параненым, купляе медыцынскія сродкі і матэрыялы. Дамагаецца вызвалення аўстрыйскіх урачоў з французскага палону.

Вярнуўшыся ў Жэневу, Дзюнан піша кнігу пра нядаўнія падзеі і пачынае працы па стварэнні дабрачыннай арганізацыі па дапамозе пацярпелым ад жудасцяў войн. Дзюнан арганізуе міжнароднуюю канферэнцыю 14 краін, за свае грошы размяшчае дэлегатаў.

Апантанасць гуманістычнай дзейнасцю прыводзіць да занядбання бізнеса: алжырская фірма банкруціцца, Дзюнан пераязджае ў Парыж і жыве ў сціплых умовах.

З 1895 у грамадстве зноў прачынаецца ўвага да яго асобы. У 1901 ён становіцца першым узнаароджанным Нобелеўскай прэміяй міру. У наступныя гады атрымлівае іншыя знакі прызнання.

Памёр 30 кастрычніка 1910. Пахаваны ў Цюрыху.

Шанаванне памяці

Дзень нараджэння А. Дзюнана, 8 мая — адзначаецца як Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

У многіх гарадах свету ўстаноўлены помнікі А.Дзюнану ў знак удзячнасці за праяўленыя ім гуманізм, спачуванне і міласэрнасць.

7 мая 2010, у сотую гадавіну смерці А.Дзюнана напярэдадні дня яго нараджэння, у Мінску на перакрыжаванні вуліц Леніна і Карла Маркса непадалёку ад галоўнага офіса Чырвонага Крыжа ў Беларусі быў адкрыты помнік А.Дзюнану (скульптар А.Купрыянаў, архітэктурная прывязка — ТМ-7, бронза).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Henri Dunant // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118528114 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 верасня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Постаці Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жэневе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1828 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Цюрыху
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Зільфельдскіх могілках