wd wp Пошук:

Шырын Эбадзі

Шырын Эбадзі (перс. شیرین عبادی — Širin Ebâdi 21 чэрвеня 1947, Хамадан) — іранская праваабаронца і юрыст, лаўрэат прэміі памяці прафесара Таролфа Рафто (2001), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2003) «за ўклад у развіццё дэмакратыі і барацьбу за правы чалавека, асабліва жанчын і дзяцей у Іране».

Праваабарончая дзейнасць

У 1990-я гг. Эбадзі атрымала магчымасць выкладаць у Тэгеранскім універсітэце. Яна адыграла важную ролю ва ўзмацненні ўмерана-ліберальных тэндэнцый у іранскім грамадстве канца 1990-х, а яе агітацыя за павелічэнне ролі жанчын у іранскім грамадскім жыцці стала важным фактарам у перамозе Махамеда Хатамі на прэзідэнцкіх выбарах 1997 года.

У якасці адваката Эбадзі ўдзельнічала ў шэрагу найважнейшых судовых працэсаў у Іране 1990-х. У прыватнасці, яна прадстаўляла інтарэсы сем’яў загінулых іранскіх інтэлектуалаў, якія прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў. Падчас аднаго з гэтых працэсаў у 2000 годзе Эбадзі апублікавала відэазапіс паказанняў Аміра Фархада Ібрахіма, які сведчыў аб заказах на забойствы палітыкаў з атачэння прэзідэнта Хатамі. За раскрыццё гэтых паказанняў Эбадзі была прысуджана да 5 гадоў турмы (пазней прысуд быў адменены). Акрамя таго, Эбадзі вяла шэраг спраў з нагоды забароны іранскіх газет, абараняла пераследуемых у Іране прыхільнікаў рэлігіі бахаі.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Schirin Ebadi // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://nobelwomensinitiative.org/laureate/ Праверана 9 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Ірана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хамадане
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы