wd wp Пошук:

Тавакуль Карман

Тавакуль Карман (араб. توكل كرمان, таксама Тавакель; 7 лютага 1979 года, Таіз, Емен) — еменская праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2011) сумесна з Леймай Гбові і Элен Джонсан-Серліф «за негвалтоўную барацьбу за бяспеку жанчын і за правы жанчын на паўнапраўны ўдзел у пабудове міру».

Біяграфія

Тавакуль Карман нарадзілася 7 лютага 1979 у еменскай горадзе Таіз. У 2005 годзе яна стварыла праваабарончы рух «Жанчыны журналісты без кайданоў», мэтай якога з’яўляецца абарона правоў чалавека, у асаблівасці права на свабоду перакананняў і на свабодны іх выраз і дэмакратычных правоў. Па сцвярджэнні Карман, яна атрымлівала ад уладаў пагрозы па тэлефоне і па пошце з-за яе адмовы прыняць адхіленне заяўкі руху на стварэнне афіцыйнай газеты і радыёстанцыі. З 2007 па 2010 гг. Карман неаднаразова арганізоўвала акцыі пратэсту і сядзячыя дэманстрацыі на Плошчы Свабоды ў Сане перад будынкам урада. Карман неаднаразова падвяргалася палітычным пераследам за сваю актыўную пазіцыю па прасоўванню дэмакратыі. Так, у студзені 2011 года яна на кароткі тэрмін была арыштаваная за нібыта вядучую ролю ў арганізацыі незаконных пратэстаў і падбухторванні да беспарадкаў у Емене.

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1796326/Tawakkul-Karman
  2. Tawakkul Karman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Tawakkul Karman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1019395583 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  6. https://nobelwomensinitiative.org/laureate/ Праверана 9 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Палітыкі Емена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Альберцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Емене
Катэгорыя·Правы чалавека ў Емене
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе