wd wp Пошук:

Карлас Сааведра Ламас

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Карлас Сааведра Ламас (ісп.: Carlos Saavedra Lamas, 1 лістапада 1878, Буэнас-Айрэс — 5 мая 1959, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі вучоны-правазнавец і палітык. У 1936 годзе стаў першым лацінаамерыканскім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Біяграфія

Скончыў Універсітэт Буэнас-Айрэса (1903) са ступенню доктара права. З’яўляўся прафесарам міжнароднага права, а таксама выкладаў правазнаўства і сацыялогію ва ўніверсітэце Ла-Платы. Сваю палітычную кар’еру пачаў у 1906 годзе, узначаліў грамадскую крэдытную службу. У 1908 быў абраны ў парламент Аргенціны, а ў 1915 быў прызначаны міністрам юстыцыі і грамадскага адукацыі. C 1932 па 1938 год займаў пасаду міністра замежных спраў ва ўрадзе Агусціна Педра Хуста. 3 жніўня 1932 г. у сваёй міністэрскай дэкларацыі сфармуляваў прынцыпы міжнародных адносін, якія былі пакладзены ў аснову пакта Сааведра Ламаса 1933. У 1935 прыняў удзел ва ўрэгуляванні балівійскі-парагвайской канфлікту, стварыўшы прымірэнчую камісію з шасці нейтральных амерыканскіх дзяржаў, пры пасярэдніцтве якой у чэрвені 1934 года было заключана мірнае пагадненне. За свае міратворчыя заслугі ў 1936 годзе ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. У тым жа годзе быў абраны прэзідэнтам Лігі Нацый.

Зноскі

  1. 1 2 Carlos Saavedra Lamas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Carlos Saavedra Lamas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Буэнас-Айрэса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Аргенціны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Буэнас-Айрэса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Рэкалета
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Постаці Аргенціны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада