wd wp Пошук:

Маці Тэрэза

Маці Тэрэза, свецкае імя Агнэс Гонджа Баяджыў (26 жніўня 1910, Скоп’е — 5 верасня 1997, Калькута) — каталіцкая манахіня, якая вяла ў Індыі гуманітарную дзейнасць. Заснавальніца каталіцкага ордэна Міласэрнасці, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру (1979). З 2003 года прылічана да блаславёных. 4 верасня 2016 года была кананізавана (прылічана да ліку святых).

Біяграфія

Нарадзілася 26 жніўня 1910 года ў македонскім горадзе Скоп’е ў сям’і албанцаў.

У васямнаццаць гадоў яна з’ехала ў Ірландыю, дзе ўступіла ў манаскі ордэн «Ірландскія сёстры Ларэта». У 1931 годзе прыняла пострыг і ўзяла імя Тэрэза ў гонар кананізаванай у 1927 годзе манашкі-кармеліткі Тэрэзы з Лізье, вядомай сваёй дабрынёй і міласэрнасцю.

Неўзабаве ордэн накіраваў яе ў Калькуту, дзе каля 20 гадоў яна выкладала ў жаночай школе святой Марыі. 10 верасня 1946 года яна атрымала дазвол ад кіраўніцтва ордэна дапамагаць бедным і бяздольным Калькуты, а ў 1948 годзе заснавала там манаскую кангрэгацыю «Сёстры місіянеркі Любові», дзейнасць якой была накіравана на стварэнне школ, прытулкаў, бальніц для бедных і цяжкахворых людзей, незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання.

З 1965 года дзейнасць манаскай кангрэгацыі, заснаванай Маці Тэрэзай, пераступіла мяжы Індыі, яна займела 400 аддзяленняў у 111 краінах свету і 700 дамоў міласэрнасці ў 120 краінах. Яе місіі, як правіла, дзейнічаюць у раёнах стыхійных бедстваў і эканамічна праблемных рэгіёнах.

У 1973 годзе маці Тэрэза была ўдастоена толькі што заснаванай Тэмплтонаўскай прэміі за прагрэс у рэлігіі — Тэрэза стала яе першым лаўрэатам.

У 1979 годзе маці Тэрэзе была прысуджана Нобелеўская прэмія міру «За дзейнасць у дапамогу спрагненаму чалавеку».

Памерла ў 1997 годзе ва ўзросце 87 гадоў. У кастрычніку 2003 года беатыфікавана (прылічаная да ліку блажэнных) Каталіцкай Царквой. 4 верасня 2016 года маці Тэрэза Калькутская была прылічана да ліку святых Рымскай каталіцкай царквы.

Узнагароды

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Saint Teresa of Calcutta // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118642707 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. Mother Teresa // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118642707 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1748-720X.2005.tb00500.x/pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Святыя Індыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Каралевы Алены
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Усмешкі
Катэгорыя·Памерлі ў Калькуце
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Скоп’і
Катэгорыя·Лаўрэаты Тэмплтанаўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры Бхарат Ратна
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Бальцана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Заграба