wd wp Пошук:

Надзя Мурад

Надзя Мурад Басе Таха (курд.: نادیە موراد, араб. نادية مراد‎‎; нар. 1993) — іракская праваабаронца езідскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2018).

Біяграфічныя звесткі

Яна марыла стаць педагогам, але не змагла скончыць універсітэт: яе пасёлак Коча ў 2014 годзе захапілі баевікі ІДІЛ. Разам з іншымі езідамі (субэтнас курдаў) трапіла ў лік тых, каго пераследвалі ісламісты. Большасць яе сям’і джыхадзісты забілі за адмову прыняць іслам. Надзя апынулася ў сексуальным рабстве, спрабавала няўдала бегчы, за што падвяргалася катаванням. Некалькі разоў перапрадавалася. Змагла збегчы толькі пасля трох месяцаў палону.

У 2016 годзе Надзе Мурад стала паслом па абароне годнасці людзей, якія перажылі гандаль, ад упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці. Жыве ў Германіі.

Лаўрэат прэміі імя Сахарава (2016).

Зноскі

  1. Nadia Murad i tårar efter beskedet: ”Är överraskade” Праверана 5 кастрычніка 2018.
  2. 1 2 nobelprize.orgNobel Foundation. Праверана 18 студзеня 2019.
  3. Who is the Nobel Peace Prize 2018 winner Nadia Murad? Праверана 5 кастрычніка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Сахарава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Найнаве
Катэгорыя·Праваабаронцы Ірака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных