wd wp Пошук:

Шарль Альбер Гоба

Шарль Альбер Гоба (фр.: Charles Albert Gobat, 21 мая 1843 — 16 сакавіка 1914) — швейцарскі юрыст і палітык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1902) разам з Элі Дзюкаменам.

Біяграфія

У 1882 годзе Гоба быў абраны ў Вялікі савет Берна. У тым жа годзе ён быў прызначаны на пасаду папячыцеля Бернскага дэпартамента народнай адукацыі, на якім знаходзіўся на працягу 30 гадоў. На гэтай пасадзе ён ажыццявіў шэраг рэформ: паглыбіў праграму навучання, дамогся павышэння фінансавання адукацыі, а таксама ўвёў курсы прафесійнай падрыхтоўкі для дарослых.

З 1884 года Гоба з’яўляўся членам Саюзнага савета Швейцарыі, а ў 1890 увайшоў у склад Нацыянальнага савета. У 1889 годзе ўдзельнічаў у першай канферэнцыі Міжпарламенцкага саюза, мэтай якога з’яўлялася актывізацыя сумеснай дзейнасці паміж членамі ўсіх парламентаў для ўмацавання міру і супрацоўніцтва. У 1892 годзе ён старшынстваваў на чацвёртай канферэнцыі саюза, дзе быў абраны дырэктарам Міжпарламенцкага бюро — штаб-кватэры саюза, якая займалася каардынацыяй яго дзейнасці.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Charles Albert Gobat // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998.
  4. Brozović D., Ladan T. Charles Albert Gobat // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Берн
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1843 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Базельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Брэмгартэнскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Берне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1914 годзе