wd wp Пошук:

Дэніс Муквегэ

Дэніс Муквегэ (фр.: Denis Mukwege; нар. 1 сакавіка 1955, Букаву, Бельгійскае Конга) — кангалезскі гінеколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2018).

Біяграфічныя звесткі

Быў трэцім дзіцём у сям’і пастара-пяцідзясятніка, што працаваў у шведскай місіі. Дэніс з дзяцінства бачыў шмат хворых людзей, таму вырашыў стаць доктарам. Першапачаткова ён спецыялізаваўся на педыятрыі, але сутыкнуўся з вялікай колькасцю пасляродавых ускладненняў у кангалезскіх жанчын, якія не мелі доступу да медыцынскай дапамогі, таму вырашыў сур’ёзна вывучаць акушэрства і гінекалогію.

Пасля навучання ў Францыі вярнуўся на радзіму і стварыў у Рэспубліцы Заір (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга) службу акушэрства і гінекалогіі.

З 1990-х ён актыўна дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту: гэты час быў поўным узброеных канфліктаў і чалавечых смерцяў, масавых згвалтаванняў.

Дэніс Муквегэ не проста аказваў усім жанчынам дапамогу, ён вёў актыўную кампанію супраць гвалту ў СМІ, з міжнароднай дапамогай пабудаваў там шпіталь. Паводле некаторых звестак, з таго часу ён з разам з калегамі правеў больш за 40 тысяч аперацый для жанчын і дзяўчынак.

За тое, што доктар актыўна даваў інтэрв’ю СМІ, выступаў у ААН, заклікаючы спыніць масавыя згвалтаванні ў ДРК, у яго адрас няспынна паступалі пагрозы. У 2012 годзе на яго дом напалі: у закладнікі трапілі дзве дачкі Дэніса (у яго 5 дзяцей). На яго нападалі яшчэ 5 разоў, яго целаахоўнік аднойчы загінуў.

У 2014 годзе доктар атрымаў прэмію імя Сахарава «за барацьбу ў абарону жанчын».

Зноскі

  1. Denis Mukwege // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Denis Mukwege // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1046715771 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. Doctor and Advocate: One Surgeon’s Global Fight for the Rights of Rape Survivors // Pacific Standard(untranslated), 2017. — ISSN 1941-5672
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Сахарава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Улафа Пальмэ
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных