wd wp Пошук:

Андрэй Дзмітрыевіч Сахараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сахараў. Андрэй Дзмітрыевіч Са́хараў (руск.: Андре́й Дми́триевич Са́харов; 21 мая 1921, Масква — 14 снежня 1989) — савецкі фізік, праваабаронца і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і выкладчыка фізікі і хатняй гаспадыні. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, у школу пайшоў з сёмага класа. У 1938 паступіў у Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. У 1942 скончыў універсітэт і пачаў працу на абаронных заводах. У 1944 паступіў у аспірантуру Фізічнага інстытута Акадэміі навук СССР, з 1947 — кандыдат фізіка-матэматычных навук.

З 1948 займаўся распрацоўкай тэрмаядзернай зброі. Доктар фізіка-матэматычных навук, правадзейны член АН СССР (1953). Адзін з стваральнікаў вадароднай бомбы. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1953), Ленінскай прэміі (1956), тройчы Герой Сацыялістычнай працы (1954, 1956, 1962).

З канца 1960-х выступаў за забарону выпрабаванняў ядзернай зброі, як праваабаронца. У 1970 стаў адным з заснавальнікаў маскоўскага «Камітэта правоў чалавека ў СССР». Быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру ў 1975 (яго не выпусцілі з СССР на атрыманне прэміі). У сваёй Нобелеўскай лекцыі А. Сахараў занёс СССР (разам з КНР) у катэгорыю таталітарных імперый, пералічыў вядомых яму савецкіх палітзняволеных 1970-х гадоў[9].

У студзені 1980, пасля пратэстаў супраць уводу савецкіх войскаў у Афганістан, А. Сахараў быў сасланы ў горад Горкі. Указам Прэзідыума ВС СССР яго пазбавілі ганаровых званняў і прэмій. Вызвалены з ссылкі ў снежні 1986, пасля тэлефоннай размовы з М. Гарбачовым.

Вярнуўся ў Маскву, працягнуў навуковую і праваабарончую дзейнасць разам з жонкай Аленай Бонэр. У 1988 выязджаў за мяжу, дзе адбыліся яго сустрэчы з шэрагам лідараў краін Еўропы і ЗША. У 1989 абраны народным дэпутатам СССР, далучыўся да Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы і стаў адным з яе сустаршыняў. Не раз выступаў з трыбуны І і ІІ З’ездаў народных дэпутатаў СССР, чым нярэдка выклікаў хвалі крытыкі з боку іншых дэпутатаў. Быў аўтарам праекта Канстытуцыі Саюза савецкіх рэспублік Еўропы і Азіі, адным з ініцыятараў кампаніі за адмену 6-га артыкула Канстытуцыі СССР (у названым артыкуле зацвярджалася кіраўнічая роля КПСС, яго адмена адбылася пасля смерці А. Сахарава, у 1990)[10].

Памяць

З 1988 Еўрапейскі парламент штогод вызначае лаўрэатаў Сахараўскай прэміі «За свабоду думкі» (Sakharov Prize for Freedom of Thought). Тройчы яе атрымлівалі прадстаўнікі Беларусі (2004, 2006, 2020).

У 1990 імем Сахарава быў названы праспект у Маскве. У тым жа годзе ў Ізраілі (на заходнім уездзе ў Іерусалім) з’явіліся «Сады Сахарава»[9]. Вуліцы, плошчы, паркі імя Сахарава ёсць таксама ў шэрагу іншых гарадоў свету.

У 1991 паштовая марка з выявай А. Сахарава была выпушчана ў СССР, у 2011 — у Кот-д’Івуары.

У 1992 у Мінску пры БДУ быў заснаваны Міжнародны вышэйшы каледж па радыяэкалогіі імя А. Д. Сахарава (цяперашняя назва — Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава)[11]. З 2000 гэтая ўстанова праводзіць навуковыя канферэнцыі — «Сахараўскія чытанні».

У 2021 Банк Расіі выпусціў юбілейную манету да 100-годдзя з дня нараджэння Сахарава[12].

Зноскі

  1. 1 2 Сахаров Андрей Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 13. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Andrey Dmitriyevich Sakharov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 5 ліпеня 2021.
  5. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 17 ліпеня 2019.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 22 жніўня 2018.
  8. 1 2 NNDB — 2002.
  9. 1 2 https://belisrael.info/?p=27886
  10. https://ria.ru/20100314/213855855.html
  11. http://www.iseu.bsu.by/institut/istoriya/eto-nasha-istoriya/ Архівавана 6 мая 2017.
  12. https://cbr.ru/press/pr/?file=20042021_131439coin.htm

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Члены Французскай акадэміі навук
Нарадзіліся 21 мая
Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Дактары фізіка-матэматычных навук
Асобы
Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Героі Сацыялістычнай Працы
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Члены РАН
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Нарадзіліся ў 1921 годзе
Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Выпускнікі фізічнага факультэта МДУ
Правадзейныя члены АН СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Маскве
Памерлі ў 1989 годзе
Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
Вучоныя паводле алфавіта
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Нарадзіліся ў Маскве
Кавалеры ордэна Леніна
Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Вучоныя СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Выпускнікі МДУ
Памерлі 14 снежня