wd wp Пошук:

Агюст Беернарт

Агюст Мары Франсуа Беернарт (нідэрл.: Auguste Marie François Beernaert; (26 чэрвеня 1829, Астэндэ, Нідэрланды — 6 лістапада 1912, Люцэрн, Швейцарыя) — бельгійскі палітык, прэм’ер-міністр Бельгіі з кастрычніка 1884 да мая 1894.

Скончыў Гайдэльбергскі ўніверсітэт. У 1873 Беернарт быў абраны ў Палату дэпутатаў Бельгіі. Займаючы пасаду міністра публічных работ ва ўрадзе Жуля Малу, шмат зрабіў для развіцця шляхоў зносін у краіне. Пасля сыходу з пасады прэм’ер-міністра Беернарт прадстаўляў Бельгію пры падпісанні Гаагскай канвенцыі ў 1899 і 1907. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1909) разам з Полем Анры Бенжамен д’Этурнель дэ Канстанам.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1829 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Палітыкі Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астэндэ
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Бельгіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Люцэрне