wd wp Пошук:

Урачы без межаў

Урачы без межаў (фр.: Médecins sans frontières) — няўрадавая міжнародная арганізацыя па аказанні медыцынскай дапамогі людзям, якія пацярпелі ў выніку ўзброеных канфліктаў і стыхійных бедстваў.

Гісторыя

Арганізацыя была створана 20 снежня 1971 года[2] ў Парыжы з мэтай аказання дапамогі ахвярам грамадзянскай вайны ў Нігерыі ў 1967—1970 гадах.

Арганізацыя штогод пасылае больш за 3 тыс. добраахвотнікаў у больш чым 80 краін свету, уключаючы зоны ўзброеных канфліктаў. Валанцёры арганізацыі працуюць у многіх гарачых кропках. Акрамя таго, «Урачы без межаў» вядуць прафілактычную і асветніцкую работу па барацьбе з наркаманіяй і СНІДам.

Фінансаванне ўрачоў без межаў ажыццяўляецца з дапамогай прыватных ахвяраванняў. Каля 80 % фінансавых сродкаў арганізацыя атрымлівае ад двух мільёнаў індывідуальных донараў[3].

У 2008 годзе выйшаў дакументальны фільм пра арганізацыю — «Жыццё ў надзвычайнай сітуацыі: Гісторыі Урачоў без межаў» (Living in Emergency: Stories of Doctors Without Borders)[4].

Міжнародныя ўзнагароды

Крытыка

Міністр інфармацыі СРЮ ва ўрадзе Мілошавіча Горан Маціч к 1999 годзе абвінаваціў няўрадавую арганізацыю «Урачы без межаў» ў шпіянажы і незаконнай кантрабандзе. Па яго словах, супрацоўнік французскіх спецслужбаў, «які забіў дзве тысячы чалавек», з’яўляўся таксама супрацоўнікам «Урачоў», а кіраўнік грамадзянскай місіі ААН у Косаве быў актывістам «Урачоў» і займаўся «шпіянажам»[5][6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  2. Врачи без границ/История Архівавана 16 сакавіка 2015., Афіцыйны сайт MSF (англ.)
  3. Врачи без границ в энциклопедии «Кругосвет».
  4. Scott, A. O.. Living in Emergency (2008)(нявызн.), The New York Times (3 чэрвеня 2010). Праверана 4 снежня 2014.
  5. Ситуация в Косово изменится лишь после перемен в ООН.
  6. Бернара Кушнера обвинили в шпионаже

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Міжнародныя некамерцыйныя арганізацыі
Катэгорыя·НДА з кансультатыўным статусам пры ЭСС ААН
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных