wd wp Пошук:

Анры Лафантэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лафантэн.

Анры́ Лафантэ́н (фр. Henri La Fontaine, 22 красавіка 1854 — 14 мая 1943) — бельгійскі юрыст, старшыня Міжнароднага бюро міру з 1907 па 1943 год, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1913).

Біяграфія

Лафантэн нарадзіўся ў 1854 годзе ў Брусэлі. У 1877 годзе скончыў Свабодны ўніверсітэт Бруселя са ступенню доктара права, пачаў працаваць адвакатам у Брусэльскім апеляцыйным судзе. У 1893 годзе атрымаў званне прафесара міжнароднага права, а праз два гады быў абраны ў бельгійскі Сенат ў якасці члена Сацыялістычнай партыі. З 1919 па 1932 гады займаў пасаду віцэ-старшыні Сената. У 1895 годзе разам ў Полем Атле заснаваў Палату дакументацыі (якая ў 1907 годзе змянілася Саюзам міжнародных асацыяцый), а пазней у супрацоўніцтве з ім стварыў сістэму, якая атрымала назву Універсальная дзесятковая класіфікацыя. разам з Полем Атле з’яўляўся стваральнікам інфармацыйнага сховішча «Mundaneum», якое таксама называюць «горад ведаў».

Быў інтэрнацыяналістам, прыхільнікам Лігі Нацый, выказваўся на карысць раззбраення і вырашэння міжнародных спрэчак шляхам арбітражу. Ён удзельнічаў у дзейнасці Міжнароднага бюро міру, дзе з 1907 года займаў пасаду старшыні. За сваю дзейнасць у 1913 годзе быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру «як праўдзівы лідар народнага руху за мір у Еўропе». Лафантэн быў членам бельгійскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 года, а таксама прадстаўляў сваю краіну на асамблеі Лігі Нацый у 1920-м. Памёр у 1943 годзе ў Бруселі ва ўзросце 89 гадоў.

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Henri La Fontaine // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Henri Marie La Fontaine // Brockhaus Enzyklopädie
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бруселі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Бруселі
Катэгорыя·Постаці Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе