wd wp Пошук:

Арганізацыя па забароне хімічнай зброі

Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) — міжнародная арганізацыя, створаная пры падтрымцы ААН 29 красавіка 1997 года, пасля ўступлення ў сілу Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі, адкрытай да падпісання ў студзені 1993 года. У 2013 годзе АЗХЗ ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй міру.

Галоўныя задачы — забеспячэнне кантролю за выкананнем забароны на выкарыстанне хімічнай зброі, ліквідацыі яе запасаў, садзейнічанне развіццю супрацоўніцтва ў галіне мірнай хіміі, дапамогу дзяржавам у забеспячэнні абароны ад хімічнай зброі, забеспячэнне нераспаўсюджання хімічнай зброі.

Штаб-кватэра знаходзіцца ў Гаазе (Нідэрланды).

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Арганізацыі паводле алфавіта
Арганізацыі, заснаваныя ў 1997 годзе
Міжнародныя арганізацыі