wd wp Пошук:

Альберт Лутулі

Помнік Альберту Лутулі
**Альберт Джон Лутулі** (анг. Albert John Lutuli (Luthuli)) ([1898](/1898 "1898"), блізу Булаваё, Радэзія — [21 ліпеня](/21_ліпеня "21 ліпеня") [1967](/1967 "1967"), Стангер, [Натал](/Квазулу-Натал "Квазулу-Натал"), [ПАР](/ПАР "ПАР")) — паўднёваафрыканскі палітык, прэзідэнт [Афрыканскага нацыянальнага кангрэса](/Афрыканскі_нацыянальны_кангрэс "Афрыканскі нацыянальны кангрэс"), змагар з [апартэідам](/Апартэід "Апартэід").

Біяграфія

Сын місіянера Джона Бун’яна Лутулі і Мтон’і Гумедэ нарадзіўся ў Радэзіі. Пасля смерці бацькі ён з маці вярнуліся ў ПАР, дзе ўпершыню пайшоў у школу. У 1917 годзе скончыў настаўніцкую школу ў Інвендэйле і стаў дырэктарам і адзіным выкладчыкам школы ў Блаўбосхе (Натал). Атрымаўшы прэмію ад дэпартамента па адукацыі правінцыі Натал, Лутулі працягнуў на працягу двух гадоў адукацыю ў каледжы місіі Адамса, а затым 13 гадоў выкладаў там. У 1935 годзе звольніўся з каледжа і праз год стаў правадыром племя ў Гроўтвіле. У 1945 годзе ўступіў у Афрыканскі нацыянальны кангрэс, а ў 1948 годзе абраны старшынёй Натальскага аддзялення АНК. У 1952 годзе стаў прэзідэнтам АНК. Ён пачаў паездкі па ўсёй краіне, асуджаючы законы аб пропусках і адукацыі банту і заклікаў да негвалтоўнага пратэсту. У наступныя гады ён неаднаразова арыштоўваўся і высылаўся. У 1960 годзе Лутулі быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру «За намаганні па сцвярджэнні справядлівасці паміж людзьмі і народамі».

Загінуў 21 ліпеня 1967 года пад коламі цягніка. Пахаваны ў Гроўтвіле.

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118729772 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Swartz A. A. J. Luthuli // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118729772 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118729772 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. Albert Lutuli // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Квазулу-Натал
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі ПАР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зімбабвэ
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Глазга
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных