wd wp Пошук:

Элі Дзюкамен

Элі Дзюкамен (фр.: Élie Ducommun, 19 лютага 1833, Жэнева, Швейцарыя — 7 снежня 1906, Берн, Швейцарыя) — швейцарскі журналіст, змагар за мір, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1902) (разам з Шарлем Альберам Гоба).

Біяграфія

Быў малодшым з траіх дзяцей у сям’і гадзіншчыка. Нягледзячы на адсутнасць вышэйшай адукацыі, ужо ў 17 гадоў стаў хатнім настаўнікам у багатай сям’і. Праз тры года пачаў выкладаць ў школе, а яшчэ праз два гады стаў рэдактарам часопіса «Жэнэўскі агляд» (фр. Revue de Geneve). Яго дзейнасць у часопісе дазволіла яму заняць ў 1857 годзе пасаду віцэ-канцлера, а праз пяць гадоў — канцлера кантона Жэневы.

У 1865 годзе, пасля пераезду ў Берн, заснаваў часопіс «Прагрэс». Пачынаючы з 1868 года быў рэдактарам інфармацыйнага бюлетэня «Злучаныя штаты Еўропы» (фр.: Les États-Unis d’Europe), які выдаваўся Міжнароднай лігай свету і свабоды. У 1891 годзе сумесна з Шарлем Альберам Гоба стаў заснавальнікам Міжнароднага бюро міру, якое каардынавала дзеянні еўрапейскіх пацыфісцкіх арганізацый. За гэтую дзейнасць заснавальнікі бюро былі ўганараваны ў 1902 годзе Нобелеўскай прэміяй міру.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жэневе
Катэгорыя·Памерлі ў Берне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Пахаваныя на Брэмгартэнскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1906 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Постаці Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1833 годзе