wd wp Пошук:

Эліу Рут

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рут. Эліу Рут (англ.: Elihu Root, 15 лютага 1845 — 7 лютага 1937) — амерыканскі палітык і дзяржаўны дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1912).

Біяграфія

У 1899—1904 гг. займаў пасаду ваеннага міністра ЗША пры прэзідэнтах Мак-Кінлі і Рузвельта. На пасадзе міністра абароны заснаваў Ваенны каледж, пашырыў Ваенную акадэмію ў Вэст-Пойнце і ўзмацніў федэральны кантроль над Нацыянальнай гвардыяй.

У 1905 годзе, пасля смерці Джона Хэя, прэзідэнт Рузвельт прызначыў Рута дзяржаўным сакратаром. На пасадзе дзяржаўнага сакратара рэфармаваў консульскую службу, падтрымліваў палітыку адчыненых дзвярэй на Далёкім Усходзе. У 1906 годзе наведаў 3-ю Панамерыканскую канферэнцыю ў Рыа-дэ-Жанэйра, пераконваў урады лацінаамерыканскіх краін удзельнічаць у Гаагскай мірнай канферэнцыі. У 1907 годзе арганізаваў цэнтральнаамерыканскую мірную канферэнцыю ў Вашынгтоне. У 1908 годзе заключыў пагадненне Рута-Такахіры з Японіяй.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Elihu Root // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Elihu Root // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ваенныя міністры ЗША
Катэгорыя·Савет па міжнародных адносінах
Катэгорыя·Сенатары ад штата Нью-Ёрк
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 7 лютага
Катэгорыя·Юрысты ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных