wd wp Пошук:

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа

Чырвоны крыж

Міжнаро́дны камітэ́т Чырво́нага Кры́жа (англ.: International Committee of the Red Cross; ICRC, фр.: Comité international de la Croix-Rouge) — гуманітарная арганізацыя, якая дзейнічае ва ўсім свеце, зыходзячы з прынцыпу нейтральнасці і бесстароннасці. Яна абараняе і дапамагае пацярпелым ва ўзброеных канфліктах і ўнутраных беспарадках, з’яўляецца часткай Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Арганізацыя была заснаваная ў 1863 годзе швейцарцам Анры Дзюнанам.

Штаб-кватэра знаходзіцца ў Жэневе.

Прадстаўніцтвы арганізацыі, дзе агулам працуе больш за 12 тысяч чалавек, знаходзяцца ў каля 80 краінах свету. У выпадках узброеных канфліктаў МКЧК каардынуе дзейнасць нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

МКЧК быў тройчы узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру — у 1917, 1944 і 1963 гадах.

У наступны час Прэзідэнт МКЧК — доктар філасофіі Якаб Келенбергер.

МКЧК фінансуецца за кошт добраахвотных ахвяраванняў дзяржаў-удзельнікаў Жэнеўскіх канвенцый, нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, міждзяржаўных арганізацый, а таксама грамадскіх і прыватных структур.

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.icrc.org/en/contact Праверана 22 жніўня 2020.
  2. https://www.icrc.org/data/files/annual-report-2016/ICRC-2016-annual-report.pdf
Тэмы гэтай старонкі (11):
Чырвоны Крыж
Лаўрэаты прэміі Бальцана
Камітэты
Дабрачынныя арганізацыі
Арганізацыі паводле алфавіта
Арганізацыі, заснаваныя ў 1863 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Вікіпедыя:Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы