wd wp Пошук:

Лех Валенса

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валенса. Лех Вале́нса (польск.: Lech Wałęsa, 29 верасня 1943; в. Папова, Данцыг — Заходняя Прусія, Германія, цяпер Куяўска-Паморскае ваяводства, Польшча) — польскі дзяржаўны дзеяч і прафсаюзны актывіст. Адзін з заснавальнікаў і лідараў «Салідарнасці», першага незалежнага прафсаюза на тэрыторыі Савецкага блока. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1983 года і першы абраны Прэзідэнт Трэцяй Польскай рэспублікі з 1990 да 1995 года.

Біяграфія

Лех Валенса быў электрыкам па прафесіі і неўзабаве пасля пачатку працы ў Гданьску на суднабудаўнічым заводзе імя Леніна (затым Гданьская судаверф) стаў прафсаюзным актывістам, за што падвяргаўся пераследу з боку камуністычных уладаў, змяшчаўся пад нагляд, быў звольнены ў 1976 годзе і некалькі разоў быў арыштаваны. У жніўні 1980 года адыграў важную ролю ў палітычных перамовах, якія прывялі да новага Гданьскага пагаднення паміж страйкоўцамі і ўрадам. Стаў адным з заснавальнікаў прафсаюзнага руху «Салідарнасць».

У канцы 1981 года, пасля таго, як рэжым генерала В. Ярузельскага абвясціў у Польшчы ваеннае становішча, а «Салідарнасць» была абвешчана па-за законам, зноў быў арыштаваны, зняволены ў турму амаль на год. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1983) за дзейнасць у падтрымку правоў працоўных.

Пасля вызвалення працягваў сваю актыўнасць і займаў бачнае месца ў падрыхтоўцы пагаднення Польскага круглага стала з удзелам «Салідарнасці», якое прывяло да паўсвабодных парламенцкіх выбараў у чэрвені 1989 года.

На ўсеагульных выбарах 1990 года балатаваўся на адноўленую пасаду Прэзідэнта Польшчы і быў абраны. Кіраваў пераходам Польшчы ад камунізму да пост-камуністычнай дзяржавы. Перад ім стаялі цяжкія праблемы палітычнай нестабільнасці і пераходу Польшчы да вольнай рыначнай эканомікі. Яго папулярнасць аслабла і роля ў польскай палітыцы паменшылася пасля таго, як ён прайграў некалькі адсоткаў на наступных прэзідэнцкіх выбарах 1995 года Аляксандру Квасьнеўскаму.

Лех Валенса ўдзельнічае ў міжнародным палітычным жыцці. Чытае лекцыі па гісторыі і палітыцы ў Польшчы і за мяжой.

На пачатку ХХІ ст. у адкрытых архівах Службы бяспекі была знойдзена асабістая справа сакрэтнага супрацоўніка «Болека», ім, як мяркуецца, мог быць Лех Валенса. Былы прэзідэнт Польшчы і лідар прафсаюза «Салідарнасць» заявіў, што ўсе дакументы падробленыя[5].

Зноскі

  1. Аўтар герба А. Хеймоўскі
  2. 1 2 http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/peace/laureates/1983/walesa-facts.html
  3. Lech Wałęsa // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.
  5. polskieradio.pl
Тэмы гэтай старонкі (50):
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Белага льва
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Слана
Кавалеры Вялікага крыжа чылійскага ордэна Заслуг
Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Сант’яга (Партугалія)
Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы
Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 2 ступені
Нарадзіліся 29 верасня
Ганаровыя грамадзяне Кракава
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Антыкамуністы
Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Праваабаронцы Польшчы
Асобы
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Прэзідэнты Польшчы
Кавалеры ордэна Франсіска Міранды 1 класа
Кавалеры ордэна Серафімаў
Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг
Ганаровыя грамадзяне Тчэва
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Ганаровыя грамадзяне Уроцлава
Кавалеры ордэна Пія IX
Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
Прафсаюзныя дзеячы Польшчы
Ганаровыя грамадзяне Беластока
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Нарадзіліся ў Куяўска-Паморскім ваяводстве
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1943 годзе
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Дысідэнты Польшчы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Ганаровыя грамадзяне Гданьска
Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Свабоды
Ганаровыя грамадзяне Радама
Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа