wd wp Пошук:

Альберт Швейцэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Швейцэр.

Альберт Швейцэр (ням. Albert Schweitzer; 14 студзеня 1875, Кайзерсберг, Верхні Эльзас — 4 верасня 1965, Ламбарэнэ) — нямецкі тэолаг, філосаф, музыкант і ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1952).

Біяграфія

Вучыўся ў Страсбургскім (1893-98, 1905-08) і Парыжскім (1898-99) універсітэтах. У 1903-05 кіраўнік семінарыі Св. Фамы ў Страсбургу. У 1913 заснаваў першую ў Экватарыяльнай Афрыцы бальніцу для мясцовага насельніцтва (г. Ламбарэне, Габон), дзе працаваў (з перапынкамі) да канца жыцця.

Выступаў з арганнымі канцэртамі ў Германіі, Швецыі, Вялікабрытаніі і іншых еўрапейскіх краінах, вылучаўся віртуознай тэхнікай і глыбокім разуменнем прыроды арганнай музыкі, найперш твораў І. С. Баха. У працы «І. С. Бах» (1908) імкнуўся ацаніць яго творчасць з новых эстэтычных пазіцый. Даследаваў гісторыю аргана.

У цэнтры яго філасофскіх поглядаў — праблема ўзаемадзеяння чалавека з божым і зямным светам. Прааналізаваўшы гісторыю рэлігій свету, прыйшоў да высновы, што хрысціянства — адзінае вучэнне, якое спалучае ў сабе разуменне недасканаласці зямнога і імкненне да пераўтварэння свету ў адпаведнасці з божай задумай. Асноўную перавагу хрысціянскага вучэння бачыў у яго этычнай накіраванасці, якую лічыў асновай найвышэйшага тыпу духоўнасці («Хрысціянства і сусветныя рэлігіі», 1924). На яго думку, у аснове сапраўднай этыкі ляжыць прынцып «глыбокай пашаны да жыцця». Лічыў, што ў аснове жыццесцвярджальнага светапогляду ляжьшь «перажыванне» свету, а не яго пазнанне, што рацыяналізм і веды прыводзяць да песімізму. Паводле Альберта Швейцэра, еўрапейская культура знаходзіцца ў глыбокім заняпадзе, што выяўляецца ў панаванні матэрыяльнага над духоўным, грамадства над індывідуумам і абумоўліваецца крызісам еўрапейскага светапогляду. Сцвярджаў, што выратаваць культуру можа толькі стварэнне па-філасофску абгрунтаванага светапогляду, які б спалучаў у сабе аптымізм і этыку «пашаны да жыцця» і быў накіраваны на духоўна-маральнае ўдасканаленне чалавека і грамадства («Культура і этыка», 1923). Аўтар прац «Тайна месіянізму і пакуты: Нарыс жыцця Хрыста» (1901), «Містыка апостала Паўла» (1930), «Праблема свету ў сучасным свеце» (1954), «Гуманнасць» (апубл. 1966) і інш.

Доктар філасофіі (1899), тэалогіі (1900), медыцыны (1913). Ганаровы доктар шэрагу еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Albert Schweitzer // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Швейцер Альберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://commune-valdemoder.fr/la-commune-nouvelle/commune-deleguee-de-pfaffenhoffen/albert-schweitzer-citoyen-d-honneur-de-pfaffenhoffen Праверана 18 чэрвеня 2020.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. Studenti pražských univerzit 1882–1945
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германскай імперыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Страсбурскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Германіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Ламбарэнэ
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Франкфурта-на-Майне
Катэгорыя·Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта