wd wp Пошук:

Кордэл Хал

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хал.

Кордэл Хал (англ.: Cordell Hull; 2 кастрычніка 1871, Алімп, Тэнесі — 23 ліпеня 1955, Вашынгтон) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч. Займаў пасаду дзяржаўнага сакратара 11 гадоў (1933—1944), даўжэй чым хто-небудзь іншы. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1946).

Біяграфія

Нарадзіўся 2 кастрычніка 1871 года паблізу Бірдстана (штат Тэнесі). Быў трэцім з пяці сыноў фермера Уільяма Хала і Элізабэт Райлі. У 1891 годзе атрымаў юрыдычную ступень у Камберлендскім універсітэце, скончыў 10-месячны курс за 5 месяцаў.

У 1893 годзе быў абраны ў палату прадстаўнікоў штата Тэнесі. Падчас Іспана-амерыканскай вайны служыў на Кубе капітанам тэнэсійскай пяхоты.

З лютага 1942 года ўзначальваў дарадчы камітэт па пытаннях пасляваеннай палітыкі, у які ўваходзілі як дэмакраты, так і рэспубліканцы. 18 кастрычніка 1943 года ўдзельнічаў у канферэнцыі ў Маскве з Ідэн і Молатавым. У 1944 годзе пайшоў з пасады дзяржсакратара ў сувязі з пагаршэннем здароўя. Пасля сваёй адстаўкі ўзначаліў амерыканскую дэлегацыю на ўстаноўчай канферэнцыі ААН у Сан-Францыска ў 1945 годзе.

Зноскі

Спасылкі

Папярэднік:
Генры Стымсан
Дзяржаўны сакратар ЗША
4 сакавіка 193330 лістапада 1944
Пераемнік:
Эдвард Стэцініус
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэнесі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сенатары ад штата Тэнесі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ад штата Тэнесі
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных