wd wp Пошук:

Альфонса Гарсія Роблес

Альфонса Гарсія Роблес (20 сакавіка 1911, Самора, Мічаакан, Мексіканскія Злучаныя Штаты — 2 верасня 1991, Мехіка, Мексіканскія Злучаныя Штаты) — мексіканскі палітычны дзеяч, міністр замежных спраў Мексікі (1975—1976), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1982) сумесна з Альвай Мюрдаль.

Біяграфія

У 1933 г. скончыў юрыдычны факультэт Нацыянальнага ўніверсітэта ў Мехіка, працягнуў адукацыю ў Парыжы і ў Акадэміі міжнароднага права ў Гаазе (1938).

У 1941 г. прызначаны кіраўніком дэпартамента міжнародных арганізацый, а затым генеральным дырэктарам палітычнай і дыпламатычнай службы.

У 1945—1952 гг. — Пастаянны прадстаўнік Мексікі ў ААН,

ў 1952—1957 гг. — У сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку, з’яўляўся дырэктарам палітычнага аддзялення.

У 1957—1962 гг. — Начальнік дэпартамента Еўропы, Азіі і Афрыкі МЗС Мексікі. Прымаў актыўны ўдзел у працы канферэнцый па марскім праве 1958 і 1960 гг.

У 1962—1964 гг. — Пасол у Бразіліі.

У 1964—1970 гг. — Намеснік міністра замежных спраў, гуляў адну з ключавых роляў у падпісанні ў лютым 1967 г. дамовы аб забароне ядзернай зброі ў Лацінскай Амерыцы, (Дагавор Тлатэлолька), падпісаны прадстаўнікамі 14 краін, пазней да яго далучыліся яшчэ 10 дзяржаў. У 1967 г. узначаліў мексіканскую дэлегацыю на Жэнеўскай канферэнцыі ААН па раззбраенні, дзе сумесна з Альвай Мюрдаль прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі 1968 г., удзельнікамі якога сталі 115 краін свету.

У 1970—1975 гг. — Прадстаўнік Мексікі ў ААН.

У 1975—1976 гг. — Міністр замежных спраў Мексікі, старшыня «групы 77» ў ААН (1974—1975).

У 1985 г. абраны старшынёй Камітэта ААН па раззбраенні.

Зноскі

  1. 1 2 Alfonso Garcia Robles // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Alfonso García Robles // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 2 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Мехіка
Катэгорыя·Паслы Мексікі ў Бразіліі
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Мексікі
Катэгорыя·Постаці Мексікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мексіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Мексікі
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі Мексікі пры ААН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных