wd wp Пошук:

Шведская мова

Шве́дская мо́ва (швед. svenska [svɛnska]) — мова ўсходняй падгрупы скандынаўскай групы, на якой размаўляюць ў Швецыі, частцы Фінляндыі і на аўтаномных Аландскіх астравах. Самая распаўсюджаная мова Скандынавіі з колькасцю носьбітаў больш дзевяці міліёнаў.

Шведскай мове ўласцівы: у фанетыцы — наяўнасць доўгіх і кароткіх галосных і зычных гукаў, музычны націск; у марфалогіі — 4 тыпы спражэння дзеяслова, захаванне супіна, які выступае ў якасці нязменнай часткі аналітычнай форм дзеяслова, агульны і ніякі род, 2 лікі і 2 склоны ў сістэме назоўніка, катэгорыя азначальнасці ў прыметніку; у сінтаксісе — цвёрды парадак слоў у сказе.

Мае 7 груп дыялектаў: гаворкі свейскія, ёцкія, нарлацдскія, гутнійскія, паўннёвашведскія, усходнешведскія, нарвежска-шведскія. Найстаражытнейшыя пісьмовыя помнікі — рунічныя надпісы 9—12 ст. (каля 2500). Помнікі лацінскім алфавітам з 13 ст. Сучасная літаратурная мова склалася ў 16—17 ст. на аснове свейскіх гаворак.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Мовы Фінляндыі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Швецыі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Германскія мовы