wd wp Пошук:

Альфрэд Нобель

Альфред Бернхард Нобель (шведск.: Alfred Bernhard Nobel (i)) (Псеўданім — Прадавец смерці; 21 кастрычніка 1833, Стакгольм, Швецыя — 10 снежня 1896, Сан-Рэма, Італія) — шведскі хімік, інжынер, вынаходнік дынаміта. Завяшчаў свою велізарную маёмасць на ўстанову Нобелеўскай прэміі. У яго гонар названы сінтэзаваны хімічны элемент набелій. У гонар Нобеля названы Нобелеўскі фізіка-хімічны інстытут у Стакгольме[9].

Біяграфія

Альфрэд Нобель быў трэцім сынам Эммануэля Нобеля (1801—1872). У раннім дзяцінстве пераехаў з сям’ёй у Санкт-Пецярбург, дзе Эммануэль пачаў працу па распрацоўцы тарпед. У 1859 г. гэтым стаў займацца другі сын Эммануэля Нобеля — Людвіг Эммануэль Нобель (1831—1888). Альфрэд, вымушаны вярнуцца ў Швецыю з бацькам пасля банкруцтва сямейнай справы, прысвяціў сябе вывучэнню выбуховых рэчываў, асабліва бяспечнай вытворчасці і выкарыстанню нітрагліцэрыну (адкрытага ў 1846 г. Асканіа Сабрэра).

На заводзе, які належыў сям’і Нобеля, адбылося некалькі выбухаў, у адным з якіх у 1864 загінуў малодшы брат Нобеля Эміль і яшчэ некалькі рабочых.

У 1888 годзе рэпарцёры памылкова апублікавалі ў газеце паведамленне пра смерць Нобеля. Гэта аказала на Альфрэда сур’ёзны ўплыў. Калі пра яго сталі пісаць «мільянер на крыві», «гандляр выбуховай смерцю», «дынамітны кароль», ён вырашыў зрабіць так, каб не застацца ў памяці чалавецтва «злыднем сусветнага масштабу»[9]

У 1889 годзе ён быў на Сусветным кангрэсе міру.

Альфрэд Нобель памёр 10 снежня 1896. Пахаваны на могілках Нора ў Стакгольме.

Дачыненне да зброі

На працягу ўсяго жыцця Нобель вызнаваў пацыфісцкія ідэі[10]. Ён лічыў, што калі ў супернікаў з’явіцца зброя, якая можа маментальна знішчыць адзін аднаго, то яны зразумеюць, што нічога не выйграюць ад вайны, і спыняць канфлікт.

Вынаходствы

Дынаміт

Асноўны артыкул: Дынаміт Нобель адкрыў, што нітрагліцэрын у складзе інертнай субстанцыі, такой, як дыатамавая зямля (кізельгур), робіцца бяспечней і зручней для выкарыстання, і гэту сумесь у 1867 ён запатэнтаваў пад назвай дынаміт.

Грымучы халадзец

Потым ён злучыў нітрагліцэрын з іншым высокавыбухавым рэчывам, порахам, і атрымаў празрыстае жэлепадобнае рэчыва, больш высокай выбуховасці, чым дынаміт. Грымучы халадзец, як ён быў названы, быў запатэнтаваны ў 1876 г. Потым рушылі ўслед доследы па складанні падобных камбінацый 0,нітратам калію, драўнянай масай і інш.

Балістыт і кардзіт

Праз некалькі гадоў Нобель вынайшаў балістыт, адзін з першых нітрагліцэрынавых бяздымных порахаў, які складаецца ў адным з апошніх варыянтаў з роўных частак пораху і нітрагліцэрыну. Гэты парашок стане папярэднікам кардзіту, а заява Нобеля пра тое, што яго патэнт складаецца з таксама і кардзіт, стане прадметам бязлітасных судовых разбораў паміж ім і Брытанскім урадам у 1894 і 1895 гг .

Кардзіт таксама складаецца з нітрагліцэрыну і пораху, прычым даследчыкі жадалі выкарыстоўваць самы нітрыраваны займеннік пораху, нерастваральны ў сумесях эфіру і спірту, тым часам як Нобелем было прапанавана выкарыстанне менш нітрыраваных формаў, растваральных у дадзеных сумесях.

Пытанне ўскладнялася тым, што на практыцы практычна немагчыма прыгатаваць адну з формаў у чыстым выглядзе, без прымешкі другой. У канчатковым выніку, суд вынес пастанову не ў карысць Нобеля.

Ад вытворчасці дынаміту, іншых выбуховых рэчываў і ад распрацовак нафтавых палёў Баку (Таварыства «Бранобель»), у якіх ён і яго браты Людвіг Нобель і Роберт Нобель сыгралі важкую ролю, Альфрэд Нобель назапасіў значную маёмасць.

Нобелеўская прэмія

Асноўны артыкул: Нобелеўская прэмія

Gladiolus 'Alfred Nobel' у Мінскім батанічным садзе

Хібная публікацыя ў 1888 некралогу Нобеля ў адной з французскіх газет з вымовай вынаходства ім дынаміту лічыцца той падзеяй, якое падпіхнула Нобеля да рашэння пакінуць пасля сваёй смерці нейкую больш каштоўную спадчыну[9].

27 лістапада 1895 у Швецка-нарвежскім клубе ў Парыжы Нобель падпісаў сваё завяшчанне, паводле якога вялікая частка яго маёмасці павінна была пайсці на заснаванне прэміі, якая прысуджаецца па-за залежнасцю ад нацыянальнасці.

Фонд Нобелеўскай прэміі склала сума ў 31 мільён крон.

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 Lundström R. Alfred B Nobel — С. 97. Праверана 17 снежня 2016.
  2. 1 2 3 4 Jakob och Johannes kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0008/C I a/21 (1828-1844), bildid: C0054707_00124 — С. 174. Праверана 22 красавіка 2018.
  3. Alfred B Nobel — 1917.
  4. Alfred Nobel 1833-1896Established the Nobel Prizes “for the Greatest Benefit to Mankind”
  5. Alfred Nobel TimelineNobel Foundation.
  6. Norra begravningsplatsen: Kändisarna Праверана 17 снежня 2016.
  7. Nobel, ALFRED BERNHARD // https://web.archive.org/web/20200612034806/http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45613868Svenska gravar. Праверана 28 сакавіка 2017.
  8. Sten nr 66 – Alfred NobelNorra begravningsplatsen.se. Праверана 5 чэрвеня 2017.
  9. 1 2 3 Кафедра фізхіміі РГУ:НОБЕЛЬ (Nobel), Альфрэд Бернхард Архівавана 30 сакавіка 2013.
  10. http://www.dengi-info.com/archive/article.php?aid=1097 Архівавана 22 лістапада 2010.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Хімікі Швецыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Рэма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1833 годзе