wd wp Пошук:

Альва Мюрдаль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мюрдаль. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Альва Мюрдаль (шведск.: Alva Myrdal, 31 студзеня 1902, Упсала — 1 лютага 1986, Стакгольм) — шведскі дыпламат, палітык і сацыёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 1982 годзе разам з Альфонса Гарсія Роблесам.

Біяграфія

Скончыла Стакгольмскі ўніверсітэт у 1924 годзе. З 1932 года член Сацыял-дэмакратычнай партыі. У 19361948 гадах дырэктар заснаванага ёю сацыяльна-педагагічнага семінара (Педагагічнага інстытута дашкольнага навучання) у Стакгольме. З 1956 года пасол у Індыі, Бірме і на Цэйлоне. У 1962—1972 гадах кіраўнік шведскай дэлегацыі на Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні. У 1966—1972 гадах міністр па пытаннях раззбраення.

Аўтар прац «Крызіс у праблеме насельніцтва» (1934, у сааўтарстве з мужам Г. Мюрдалем), «Гульня ў раззбраенне: як Злучаныя Штаты і Расія раздуваюць гонку ўзбраенняў» (1977) і інш.

Муж (з 1924) — Гунар Мюрдаль — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы. Дочкі — Сісела Мюрдаль-Бок (нар. 1934), прафесар філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта, і Кай Фелстэр, сацыёлаг. Сын — Ян Мюрдаль, пісьменнік.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Alva Myrdal — 1917.
  2. 1 2 19020131-0703 Myrdal, Alva // Swedish death index Праверана 3 красавіка 2018.
  3. Alva Reimer Myrdal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/Norra begravningsplatsen.se. Праверана 28 сакавіка 2017.
  5. Myrdal, AlvaSvenska gravar. Праверана 28 сакавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Швецыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Дыпламаты Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Дандэрудзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня