wd wp Пошук:

Нароўля

Наро́ўля[3] (трансліт.: Naroŭlia) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр Нараўлянскага раёна, прыстань на правым беразе ракі Прыпяць. Упершыню ўпамінаецца ў 1682 г. У 1826 г. становіцца цэнтрам латыфундыі мясцовага двараніна-каталіка Даніэля Ігнатавіча Горвата (1810—1868) і яго нашчадкаў да 1917 года. Даніэль Горват пабудаваў палац (1850) і альтанку, а яго ўнук Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) — кандытарскую фабрыку (1912), якія дагэтуль з’яўляюцца галоўнымі сімваламі горада. Шляхецкі герб «Побуг», якім карысталіся Горваты, стаў асновай для сучаснага герба (2001) горада Нароўля. 27 верасня 1938 г. мястэчка Нароўля атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу, а 3 лістапада 1971 г. статус горада. Моцна пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), у 1986—1995 гг. была выселена значная частка жыхароў і праведзена дэзактывацыя тэрыторыі. Знаходзіцца па аўтадарозе за 326 км ад Мінска (па геаграфічнай прамой — 268 км), за 173 км ад Гомеля, за 40 км ад Мазыра, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі КалінкавічыОўруч. Аўтадарогі на Мазыр, Ельск, Аляксандраўку (пагранічны пункт з Украінай). Насельніцтва 8 374 чал. (2022).

Назва

Паходжанне назвы дакладна не вядома. Існуе некалькі версій.

Паводле адной версіі, пасяленне (ці астрог) было названа ад назвы малой ракі Нараўлянка (Нароўля), якая ўпадае ў буйнейшую раку Прыпяць. Згодна з Уладзімірам Мікалаевічам Тапаровым і Алегам Мікалаевічам Трубачовым, назва ракі «Нараўлянка» мае балцкае паходжанне і з’яўляецца вытворным ад балцкага кораня *Narav- ці *Naru-s пры дапамозе фарманта -ia. Адзначаецца, што корань *nar- вельмі прадуктыўны ў балцкай гідраніміі[4]. Цікавай з’яўляецца і паралель з назвай «Нарва» (Эстонія). Назвы рэк «Нарвы» і «Нараўлянкі» могуць мець агульную фінамоўную аснову: narvaine (г.зн. парогі, быстрыны). Аляксандр Фёдаравіч Рогалеў лічыць, што назва з’яўляецца славянскай і складаецца з прыстаўкі на-, з кораня роў-/рова- і суфікса -ля: прыстаўка на- паказвае, што паселішча знаходзіцца паблізу нейкага важнага аб’екта, суфікс -ля — што гэта менавіта паселішча, а не мясцовасць; імя Рова, Роўка звычайна прысвойвалі бурным, імклівым, але невялікім рэчках, ручаям, якія «ірвалі» зямлю, «прарывалі» хуткім цягам рэчышча[5].

Паводле другой, людское пасяленне знаходзілася «на роўнай» мясцовасці[6]. Паводле трэцяй, пасяленне (ці астрог) было заснавана «на рове»[6]. Таксама не вядома, што атрымала назву раней, — пасяленне Нароўля ці рака Нараўлянка[7]. Аднак сувязь назвы горада і назвы ракі з’яляецца несумненнай.

У XIX—XX стст. па-руску часам выкарыстоўвалася напісанне мястэчка (пасёлка) як «Наровль».

Прыроднае асяроддзе

Нароўля знаходзіцца на раўніннай мясцовасці. На поўдзень ад вёскі Барбароў знікаюць апошнія адгор’і Мазырскай марэннай грады. Прыроднае асяроддзе Нароўлі характарызуецца густымі лясамі, заліўнымі лугавінамі, рачнымі затокамі, старыцамі, прытокамі Прыпяці[8]. Сучасны горад знаходзіцца на правым беразе павольнай ракі Прыпяць, якая трошкі выгінаецца ў раёне горада і таму вельмі дабаўляе маляўнічасці і без таго прыгожым краявідам.

Удалай асаблівасцю горада з’яўляецца тое, што яго цэнтральная частка прымыкае да берага Прыпяці, дзе знаходзіцца цудоўны дзеючы гарадскі пясчаны пляж, які актыўна выкарыстоўваецца гараджанамі (звычайна ў цёплае летняе надвор’е). Прыпяць ранняй вясной часта шырока разліваецца і вымывае берагі, таму звычайна позняй вясной спецыяльныя службы намываюць пясок на гарадскім пляжы[9]. Праз горад цячэ павольны, вузкі і мелкі прыток Прыпяці — рака Нараўлянка, якая ўпадае у Прыпяць каля гарадскога парку паблізу альтанкі і ўмоўна падзяляе Нароўлю на дзве часткі.

Гадавая тэмпература паветра на два градусы вышэйшая, чым на поўначы Беларусі. Непадалёку ад Нароўлі залягаюць крышталічныя пароды, выяўлены прамысловыя залежы паваранай солі[8]. Глебы ў большасці дзярнова-падзолістыя, супясчаныя. Шмат тарфянікаў. Глеба і клімат дазваляюць атрымліваць высокія і ўстойлівыя ўраджаі сельскагаспадарчых культур, асабліва на асушаных тарфяніках[8].

У прыродных хвойных і змешаных лясах, якія абкружаюць ці прымыкаюць да Нароўлі, пераважаюць сосны і дубы, многім з якіх па 200-300 год[8]. У самім горадзе камунальнымі службамі робяцца штучныя насажэнні дрэў, кустоў і кветак. Маюцца дзіцячы і гарадскі паркі.

Жывёльны свет Нараўляншчыны вельмі разнастайны і шматлікі: лісіца, воўк, рысь, казуля, лось, янот, куніца. З птушак шмат цецерукоў, дзікіх качак, рабчыкаў, глушцоў. Паблізу вадаёмаў можна сустрэць бабра, выдру, андатру. У рацэ, затоках, старыцах і штучных канавах (паміж тарфянікаў) шмат рыбы, галоўным чынам, — акуні, шчупакі, ліні, самы, сазаны, карасі, мянтузы[8].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Нароўлі

У часы Вялікага Княства Літоўскага

Нароўля ўпершыню згадваецца як мясцовасць у гродскай кнізе мазырскага гродскага суда запісам ад 10 лістапада 1682 года аб падзеле зямель паміж рэчыцкім старостам, полацкім ваяводам (1686—1713) Дамінікам Міхаілам Слушкам (каля 1655—1713), уладальнікам маёнткаў Антонава, Смольгавічы і Нароўля, і кіеўскім езуіцкім калегіумам, уладальнікам маёнткаў Вярбковічы і Канатоп[10].

У XVIII ст. Нароўля ўпершыню ўпамінаецца як фальварак у Мазырскім павеце Вялікага Княства Літоўскага і было часткай каралеўшчыны (каралеўскага ўладання), якую ў першай палове XVIII ст. на ленных парвах трымалі прадстаўнікі шляхецкага роду Аскерак[11]. Так, у 1738—1741 гг. Нароўля ўпамінаецца як фальварак, які разам з фальваркамі Мухаеды, Прудок і Вуглы трымаў мазырскі маршалак (1720—1722), новагародскі кашталян (1726—1734) Антоній Міхалавіч Аскерка (каля 1670 — пасля 1734)[12].

У 1750 г. на Мазырскі павет з Кіеўскага ваяводства пачаліся наезды атрадаў гайдамакаў. Заклікі гайдамакаў да мясцовых жыхароў падштурхнулі да паўстання на Нараўляншчыне (1750—1751), удзельнікамі якога сталі сяляне вёсак Вербавічы, Завайць, Смалегаў і мястэчка Нароўля[13]. (Выбухі сялянскага паўстання тут адбываліся і ў 1760—1770-ыя гг.).

Каля 1760 г. сын Антонія Міхалавіча Аскеркі (каля 1670 — пасля 1734) багрымавіцкі староста Рафал Алаіз Аскерка (1708—1767), які трымаў у тыя часы ленным правам каралеўшчыну (з мястэчкам Нароўля), пабудаваў у мястэчку Нароўля царкву Іаана Багаслова для мясцовага насельніцтва.

Ян Мікалай Аскерка (1735—1796), польны стражнік Вялікага Княства Літоўскага

У 1764 г. канвакацыйны сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову, якой прызнаў каралеўшчыну (каралеўскае ўладанне) Нароўля (мястэчка Нароўля разам з фальваркамі Антонава, Мухаеды, Вуглы, Галоўчыцы і Карпавічы), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі (1708—1767) і яго нашчадкаў[14]. Пасля смерці Рафала Алаіза Аскеркі Нароўляй у 1767 г. стаў валодаць па спадчыне яго сын Ян Мікалай Аскерка (1735—1796), мазырскі каптуровы суддзя, а пазней польны стражнік Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтрам аскеркаўскіх маёнткаў на тэрыторыі сучаснай Нараўляншчыны быў Барбароў, да якога належала мястэчка Нароўля[14]. У мястэчку пражывала як хрысціянскае, так і іўдзейскае насельніцтва[15]. У 1765 г. у нараўлянскім кагале і яго парафіях 316 плацельшчыкаў падушнага падатку[16].

19 красавіка (ст.ст.) 1776 г. атрад гайдамакаў запаліў дамы і панскі двор у Нароўлі, два дамы поўнасцю абрабаваў, захапіў каштоўнасці Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796), забіў некалькі яго служак і аканома[14].

У 1780-ыя гг. у мястэчку жыло ўжо шмат ярэяў[17]. У 1790 г. у Нароўлі ўжо меўся мураваны панскі дом, які належаў Яну Мікалаю Аскерку (1735—1796)[18].

У складзе Расійскай імперыі

У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка Нароўля апынулася ў складзе Расійскай імперыі і ўключана ў склад Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1793 г. уласнік Барбарова (і Нароўлі) Ян Мікалай Аскерка (1735—1796) стаў адным з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты Мазырскага павета да паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі супраць расійскай улады і падзелу Рэчы Паспалітай, для чаго ўдзельнічаў у нарадным з’ездзе паўстанцаў у Хойніках.

Рэвізская сказка мястэчка Нароўля Мазырскага павета, уласніка Якава Сіверса (1731—1808). Напісана камісарам Станіславам Левановічам у 1795 г.

19 кастрычніка 1793 г. маёнткі Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) (у тым ліку Нароўля) былі канфіскаваны ў дзяржаўны скраб Расійскай імперыі[19]. Верагодна, па прычыне таго, што Аскерка не пажадаў зрабіць прысягу на вернасць Расійскай імперыі[19]. Адразу пасля канфіскацыі расійская імператрыца (1762—1796) Кацярына II падарыла ў 1793 г. буйны маёнтак Барбароў (да якога ў тым ліку належала мястэчка Нароўля) правадзейнаму тайнаму саветніку Якаву Яфімавічу Сіверсу (1731—1808) у спадчыннае валоданне[19].

У 1795 г. мястэчка мела 37 двароў прыгоннага насельніцтва[11], не лічачы жыхароў-яўрэяў. 12 снежня 1796 г. мястэчка і акруга пераведзены ў склад тэрыторыі Рэчыцкага павета, а сам Рэчыцкі павет — у склад Маларасійскай губерні, а 29 жніўня 1797 г. Рэчыцкі павет (з Нароўляй) перададзены ў склад Мінскай губерні.

У 1800 г. каля мястэчка пачалі працаваць гута (майстэрні па вырабе шкла) і вінакурны завод.

У 1808 г. у нашчадкаў Сіверса маёнтак Барбароў (у склад якога ўваходзіла мястэчка Нароўля) быў куплены рускім дваранінам Андрэем Мацвеевічам фон Гольстам[19]. У 1826 г. нашчадкі Андрэя фон Гольста прадалі буйны маёнтак Барбароў (разам з Нароўляй) за суму ў 242 650 рублёў серабром (напярэдадні самай яго смерці) Ігнату Тадэвушавічу Горвату (1764—к.1826)[20].

У 1826 г., пры падзеле зямельнай спадчыны Ігната Тадэвушавіча Горвата (1764—к.1826) сярод яго чатырох сыноў (Аляксандра, Станіслава, Атона і Даніэля), яго малодшы 16-гадовы сын Даніэль Ігнатавіч Горват (1810—1868) атрымаў ва ўласнасць вялізны нараўлянскі маёнтак (мястэчка Нароўля і належныя вёскі). Так Нароўля стала цэнтрам асобнага дваранскага маёнтка, які належаў нашчадкам Даніэля Горвата да 1917 г.

У часы Лістападаўскага паўстання (1830—1831) Фелікс Антонавіч Кеневіч (1802—1863) са сваім атрадам прыйшоў з Мазырскага ў Рэчыцкі павет, дзе рэкрутаваў прыгонных сялян у атрад у маёнтках Нароўля і Барбароў, якія належалі адпаведна Даніэлю і Аляксандру Ігнатавічам Горватам[21].

Палац Горватаў (1850) у Нароўлі. Фота каля 1914 г.

У 1850 г. у Нароўлі Даніэль Ігнатавіч Горват (1810—1868) пабудаваў сабе новы мураваны і велічны палац у стылі позняга класіцызму, які стаў самай шыкоўнай і вялікай па памерам рэзідэнцыяй роду Горватаў. Рэзідэнцыя стала адной з самых шыкоўных і значных ва ўсёй Мінскай губерні.

У 1855 г. даў першую прадукцыю (спірт і гарэлку) вінакурны завод Даніэля Горвата, які пачаў будаваць сваё прадрыемства з 1850 г. У 1861 г. пабудаваны другі такі завод, а ў 1887 г. — трэці[22].

У 1864 г. было адкрыта народнае вучылішча (школа)[23].

У 1868 г. пасля смерці Даніэля Горвата (1810—1868) палац і маёнтак Нароўля (панскі двор Нароўля і прыналежныя панскія землі) па спадчыне перайшлі да яго сына Артура Даніэлевіча Горвата (1831—1903).

У канцы 1880-х гг. больш за 70% насельніцтва Нароўлі складалі яўрэі, якія трымалі ў горадзе свае лаўкі, невялікія прадпрыемствы, майстэрні і складалі асноўную частку класу рабочых, гандляроў і возчыкаў[24]. Хрысціянскае насельніцтва займалася рыбалоўствам, рабіла драўляны посуд, рагожы. Мелася праваслаўная царква, сінагога, школа, вінакурны завод[23].

У 1897 г. паводле вынікаў першага Усеагульнага перапісу насельніцтва ў Расійскай імперыі ў Нароўлі пражывала 1145 жыхароў (з якіх 92,5% яўрэі — 1060 чал.[16]) без уліку сялян вёскі Нароўля, была царква, каталіцкая капліца роду Горватаў і народная школа, 7 яўрэйскіх малітоўных школ[25]. У 1898 г. у Нароўлі і Белай Сароцы адкрыты народныя чытальні[24].

У 1901 г. адкрыта Нараўлянская калегіяльная кампанія па распрацоўцы лесу, якую ўзначаліў яўрэй Ілля Кушалевіч Пайкін. З 1902 г. ад вёскі Красноўка да мястэчка Нароўлі па вузкакалейцы лесаматэрыялы перавозілі да Прыпяці[24]. Драўніну пасля гналі па Прыпяці на Украіну. Горваты атрымалі дазвол і адкрылі свой лесапільны завод у Красноўцы[24].

У 1903 г. пасля смерці Артура Горвата (1831—1903) нараўлянскі палац і маёнтак (панскі двор Нароўля і прыналежныя землі) па спадчыне перайшлі да яго сына Эдварда Артуравіча Горвата (1866—1935).

У 1905 г. з прыстані ўсіх грузаў, у тым ліку плытоў, уверх па Прыпяці адпраўлялася звыш 150 тыс. пудоў, а ўніз — звыш 250 тыс.[26].

Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка (1830—1911)

У пачатку XX ст. у нараўлянскім палацы працягла пражываў[27] выдавец беларускамоўнага буквара-катэхізіса «Элементаж для добрых дзетак-каталікоў» (1862), адзін з лідараў Студзеньскага паўстання (1863—1864), паўстанцкі начальнік Вільні (1863), сібірскі катаржанін, а таму вельмі аўтарытэтная сярод каталіцкага маянтковага дваранства беларуска-літоўскіх губерняў асоба — Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка (1830—1911), дачка якога Ядвіга была жонкай Эдварда Артуравіча Горвата (1866—1935), уласніка нараўлянскага маёнтка.

У 1909 г. у мястэчку было 162 двары, 1528 жыхароў (яўрэяў); а ў вёсцы Нароўля 110 двароў, 486 жыхароў (не яўрэяў); параходная прыстань (1 двор, 3 жыхары)[23]. У маёнтку Эдварда Горвата меліся Міхнаўскі сенапрасавальны завод, конезавод, завод па вырабу паташу, дзёгцю, цэглы, шклозавод, малатарня, млынарня, валоўня, прадпрыемства па вырабу сокаў і варэння[28].

(злева - направа) Аляксандра Эдвардаўна Горват (1895—1943), Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935), Станіслаў Станіслававіч Ваньковіч (1885—1943) на балконе палаца ў Нароўлі падчас вяселля ў 1916 г.

У 1913 г. Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) пабудаваў ў родавым маёнтку кандытарскую фабрыку — прадпрыемства па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, якая дала ў гэтым жа годзе прадукцыю — мармелад, павідла, пасцілу і цукеркі. На фабрыцы таксама выгатаўлялі каўбасы, сыр, вяндліну, а побач у Горвата ў маёнтку меўся таксама і невялікі вінакурны завод.

У 1916 г. у горватаўскім палацы ў Нароўлі адбылося гучнае ва ўсім беларуска-літоўскім краі вяселле Станіслава Станіслававіча Ваньковіча (1885—1943) і Аляксандры Эдвардаўны Горват (1895—1943), дачкі Эдварда Артуравіча Горвата (1866—1935)[29].

У лютым 1917 г., пасля ліквідацыі расійскай манархіі ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі (1917), у мястэчку рабочыя суднаверфі горача віталі гэтую падзею[30].

У першай палове сакавіка 1917 г. у мястэчку адбыўся мітынг, на якім выступаў начальнік суднабудаўнічых майстэрань Верхнедняпроўскага басейна генерал Халюцін, які заклікаў рабочых суднаверфі і жыхароў Нароўлі быць вернымі Часоваму ўраду Расіі пад кіраўніцтвам князя Георгія Львова і верыць у перамогу Расіі над Германіяй у ходзе Першай сусветнай вайны[31].

У савецкія часы

Дэманстрацыя ў Нароўлі. Фота 1917 г.

З кастрычніка 1917 г. разгарнулася грамадзянская вайна на тэрыторыі былой Расійскай імперыі і барацьба за ўладу і тэрыторыі паміж рознымі сіламі. З лістапада 1917 г. мястэчка аб’яўлена ў складзе тэрыторыі Украінскай Народнай Рэспублікі. У студзені 1918 г. у Нароўлі пачаў сваю работу Нараўлянскі валасны Савет рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, які ўзначаліў бальшавік Аляксандр Васілевіч Кавалёў[32][33].

У сакавіку 1918 г. Нараўляншчына занята нямецкімі войскамі і атрадамі войск УНР[34], у студзені 1919 г. атрадамі Чырвонай арміі[23], вясной 1919 г. палком Стракапытава, пасля зноў Чырвонай арміяй. У сакавіку 1920 г. польскім войскам[35], з 27 чэрвеня 1920 г. Чырвонай арміяй, 12 лістапада 1920 г. падраздзяленнямі арміі Булак-Балаховіча, якія прабылі тут да 20 лістапада 1920 г.[36] З таго часу усталявалася савецкая ўлада. Нараўлянскія Горваты пасля нацыяналізацыі нараўлянскай маёмасці ў 1920 г. канчаткова выехалі ў Польшчу. Адміністрацыйна з 16 студзеня 1919 да 4 лютага 1924 г. мястэчка знаходзілася ў складзе РСФСР, а пасля — БССР.

У пачатку 1921 г. створаны Нараўлянскі валасны выканкам (старшыня Міхаіл Васілевіч Носка), адбыліся выбары ў сельскія саветы[37]. Пачалася харчразвёрстка, размеркаванне зямлі, стварэнне новых школ, да 40 ложкаў была пашырана бальніца.

17 ліпеня 1924 г. створаны Нараўлянскі раён, які аб’яднаў тры воласці (Нараўлянскую, Мухаедаўскую і Дзёрнавіцкую) і разам з мястэчкам Нароўля ўвайшоў у склад БССР. У мястэчку і раёне пачаўся шырокі працэс ліквідацыі непісьменнасці.

З 1917 да 1925 г. горватаўская кандытарская фабрыка прастойвала. 1 жніўня 1925 г. (пасля рамонта) фабрыка аднавіла сваю дзейнасць па выпуску кандытарскай прадукцыі, атрымала новую назву «Чырвоны Мазыранін»[38][39].

Сельскагаспадарчая выстаўка ў Нароўлі. Фота 1931 г.

У 1927 г. у рамках праграмы калектывізацыі ў СССР у мястэчку быў створаны калгас «Чырвоны маяк»[38]. У 1930 г. пачала выдавацца раённая газета «За коллетивизацию» (рэдактар Рыгор Іванавіч Шаркоў)[38]. У 1931 г. арганізавана суднабудаўнічая арцель; адноўлена суднабудаўнічая верф; пабудаваны лесазавод[23][38]. У 1934 г. створана машынна-трактарная станцыя. У студзені 1932 г. пачала выдавацца мясцовая газета «Прыпяцкая праўда». У 1930-я гг. савецкія ўлады ўзарвалі каталіцкую капліцу роду Горватаў, помнік архітэктуры XIX ст.[40]

27 верасня 1938 г. мястэчка Нароўля атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу[23]. Напярэдадні 1941 г. у пасёлку самымі буйнымі прадпрыемствамі былі кандытарская фабрыка «Чырвоны Мазыранін», суднаверф, прамкамбінат, завод па апрацоўцы лесу і фабрыка па сушцы гародніны[41].

24 чэрвеня 1941 г., на другі дзень пасля пачатку фашысцкай агрэсіі супраць СССР, у горадзе пачалася мабілізацыя мужчын прызыўнога ўзросту і фарміраванне ў кожным сельсавеце вынішчальных батальёнаў. 27 жніўня 1941 г. немцы захапілі горад. У горадзе гітлераўцы цалкам спалілі і падарвалі шмат дамоў[42]. У пачатку жніўня 1941 г. створаны нараўлянскі партызанскі атрад. 29-30 лістапада 1943 гг. у ходзе «Нараўлянскай аперацыі» 415-й стралковая дывізія 1-га Украінскага фронту і 27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кірава (камандзір П.В. Яромаў) вызвалілі Нароўлю ад фашыстаў[23].

Палац Горватаў (1850) у Нароўлі. Фота 25 сакавіка 1946 г.

За час акупацыі фашыстамі (27 месяцаў) знішчана ў пасёлку і Нараўлянскім раёне паводле падлікаў 596 чалавек; на прымусовыя работы ў Германію было вывезена 724 чалавекі, з якіх 53 чалавекі не вярнуліся; было знішчана 19 вёсак цалкам, а 14 — часткова[42]. Устаноўлена, што ў час вайны загінула ці знікла без звестак 3456 воінаў з Нароўлі і раёна, загінула 630 партызан і падпольшчыкаў[42].

У канцы снежня 1943 г. у Нароўлі адкрыты раённы дом культуры. У студзені 1944 г. адноўлены лясгас і леспрамгас, у чэрвені 1945 г. першую пасля ваенную прадукцыю выпусціла фабрыка «Чырвоны Мазыранін». 4 кастрычніка 1946 г. на базе суднаверфі была адчынена школа фабрычна-завадской адукацыі (рыхтавала суднацесляроў), пераўтвораная ў 1951 г у. вучылішча (сельскай гаспадаркі)[43]. У 1949 г. завяршылася перасяленне жыхароў раёна ў новыя дамы. У 1951 г. прамысловасць Нараўлянскага раёна дасягнула даваеннага ўзроўню[39].

У 1950—1960-х гг. на галоўнай плошчы Леніна былі пабудаваны цагляныя адміністрацыйныя будынкі райкама партыі і райвыканкама, раённы дом культуры і іншыя будынкі, якія сфармавалі сучасны цэнтр горада, меўся помнік Уладзіміру Леніну, а таксама з’явіліся двухпавярховыя цагляныя жылыя дамы на вуліцы Леніна, мелася некалькіх горадаўтваральных прадпрыемстваў (у тым ліку, гузікавы завод, торфзавод “Максімава” і г.д.).

25 снежня 1962 г. Нароўля страціла статус райцэнтра, бо Нараўлянскі раён скасаваны, а яго тэрыторыя ўключана ў склад Ельскага раёна. 6 студзеня 1965 г. зноў створаны Нараўлянскі раён — яго тэрыторыя вылучаецца са складу Ельскага раёна і Нароўля зноў атрымала статус райцэнтра.

У 1966—1967 гг. нараўлянская суднаверф пераўтворана ў завод «Буддэталі», праведзена рэканструкцыя фабрыкі «Чырвоны Мазыранін», цагельных заводаў, прамкамбіната і інш. У 1967 г. распрацаваны генеральны план забудовы Нароўлі[44].

У 1966 г. у нараўлянскай газеце «Прыпяцкая праўда» працавала літаратурным супрацоўнікам Святлана Аляксандраўна Алексіевіч (нар. 1948 г.), будучая лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015)[45].

Няхай сталiчным гарадам няроўня —
Сваё я сэрца прысвячаю ёй.
Мой любы гарадок — мая Нароўля,
Над прыгажунняй Прыпяццю-ракой.

Мікалай Мікалаевіч Ждановіч (нар. 1957), журналіст газеты «Прыпяцкая праўда»[46]

3 лістапада 1971 г. пасёлак Нароўля атрымаў статус горада[23][47]. У ім пражывала каля 6 600 чалавек[23]. У 1977 г. выпусціў першую прадукцыю нараўлянскі філіял Гомельскага завода гідраапаратуры[39]. У 1981—1982 гг. Нараўлянскі раён стаў пераможцам сацыялістычнага спраборніцтва ў БССР[44]. У лістападзе 1982 г. адкрыты музей краязнаўства, які працуе дагэтуль.

Цеплаход «Ракета-234»

У 1980-ыя гг. сталіца Нараўлянскага раёна перажывала сапраўдны і да таго не бывалы свой росквіт. У горадзе было звыш 10 тыс. жыхароў, меліся буйная кандытарская фабрыка «Чырвоны Мазыранін», завод гідраапаратуры (славіўся вырабам механічных парасонаў), маслазавод, хлебзавод, дрэваапрацоўны камбінат, лясгас, тры сярэднія школы, вучылішча сельскай гаспадаркі, раённая паліклініка і бальніца, ветлячэбніца, гасцініца «Нараўлянка», лазня, новы стадыён (па вуліцы Макаранкі), гарадскі і дзіцячыя паркі, два кінатэатры, тры бібліятэкі, рэстаран, некалькі кафэ, гарадскі пляж у цэнтры горада ўздоўж Прыпяці, байдарачная секцыя, шмат магазінаў, гарадскі рынак, годныя асфальтавыя дарогі і г.д.[48] Меліся рачны вакзал і прыстань, дзе швартаваліся лодкі, караблікі і адкуль па рацэ хадзілі транспартныя цеплаходы-ракеты, у тым ліку, да Кіева. Па рацэ хадзілі буксіры з баржамі. Праводзіліся спратыўныя спраборніцтвы і фестывалі мясцовага значэння. У маляўнічы прыродай горад любілі прыязджаць на выхадныя і святочныя дні адпачыць нават жыхары Кіева.

26 красавіка 1986 г. Нароўля пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Многія жыхары прама ці ўскосна прынялі ўдзел у ліквідацыі аварыі і яе наступстваў, дэзактывацыі тэрыторыі. Частка насельніцтва, якая жадала пакінуць раён, была пераселена ў іншыя рэгіёны Беларусі. Асноўная хваля выезду перасяленцаў з горада доўжылася з да сярэдзіны 1990-х гг., а пасля колькасць жыхароў Нароўлі стабілізавалася на ўзроўні каля 8 тыс., у параўнанні з ранейшымі 11,5 тыс. у пачатку 1986 г. За перыяд з 1991 па 2007 г. уключна пераселены ў іншыя месцы 10 336 жыхароў Нараўлянскага раёна і горада[49]. Шмат мясцовых яўрэяў пераехалі ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гг. у Ізраіль, ЗША ці Германію. У 1986—1987 гг. праводзілася дэзактывацыя тэрыторыі Нараўлянскага раёна[50].

25 чэрвеня 1990 г. Нароўлю наведала група народных дэпутатаў БССР (В.У. Паўлаў, Павел Ігнатавіч Холад, Вольга Мікалаеўна Галубовіч, М.І. Якубоўскі, Іван Пятровіч Данілаў, Ю.А. Лебедзеў, Лявонцій Ульянавіч Зданевіч, А.М. Шэйкін, Алесь Шут)[51].

Цяперашнія часы

У 1991 г. адкрыта Дзіцячая школа мастацтваў.

У 1996 г. завершана газіфікацыя Нароўлі і асноўных населеных пунктаў Нараўлянскага раёна.

20 верасня 1998 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне каталіцкага касцёла Узвіжання Святога Крыжа[52]. 15 красавіка 1999 г. адкрыты Нараўлянскі раённы цэнтр рамёстваў.

4 красавіка 2001 г. рашэннем Нараўлянскага раённага выканаўчага камiтэта і 19 красавіка 2001 г. рашэннем Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў быў зацверджаны герб Нароўлі. Ён быў унесены 24 кастрычніка 2001 г. у Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь.

Галоўны корпус ААТ «Чырвоны Мазыранін» (кандытарская фабрыка). Фота 2017 г.

У 2003 г. створаны тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

1 верасня 2008 г. сярэдняя школа №1 атрымала статус «гімназія г. Нароўлі».

6 лістапада 2010 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага месца «Алея Славы нараўлянцаў».

26 красавіка 2011 г., у чарговую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з афіцыйным візітам прыехаў у вёску Дзёрнавічы і Нароўлю, дзе наведаў завод гідраапаратуры[53].

30 верасня 2011 г. афіцыйнае адкрыццё новага будынка Дома дзіцячай творчасці, перайменаваны 4 красавіка 2012 г. у Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. 16 ліпеня 2013 г. вучылішча № 177 (сельскай гаспадаркі) было пераўтворана ў «Нараўлянскі дзяржаўны прафесійны ліцэй»[43].

16 снежня 2013 г. быў афіцыйна закрыты дзяржаўны завод «Буддэталі»[54].

Дзіцячая гульнявая пляцоўка ў цэнтры горада каля ракі. Фота 2017 г.

У 2013—2015 гг. ажыццявіўся капітальны рамонт і цалкам абноўлены будынак сярэдняй школы №2 (самай вялікай па колькасці вучняў у Нараўлянскім раён — ад 500)[55]. У 2014 г. пабудаваны мікрараён «Новы» і супермаркет «Евроопт». У студзені 2016 г. уведзены ў эксплуатацыю дзіцячы Дом сямейнага тыпу — для сямей, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У 2017 г. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праспансіравала будаўніцтва новай дзіцячай гульнявой пляцоўкі, якую размесцілі ў цэнтры горада каля ракі[56].

26 красавіка 2020 г., у чарговую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з афіцыйным візітам прыехаў у Нароўлю[57].

Руіны былога палаца Горватаў (1850). Фота 2017 г.

12 лістапада 2020 г. пісьменнік і журналіст Андрэй Іванавіч Горват, бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі за 53 357 беларускіх рублёў 63 капейкі[58] (прыблізна 21 тысяча долараў ЗША) ва ўласнасць на аўкцыёне будынак былога палацу Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы на 5 гадоў — кансервацыі, рэстаўрацыі і пераводу ў камерцыйнае выкарыстанне[59][60][61][62].

26 красавіка 2021 г. сярэдняй школе №2 было прысвоена імя Івана Міхайлавіча Шаўрэя (1956—2020)[63], непасрэднага ўдзельніка ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ганаровага грамадзяніна Нараўлянскага раёна[64].

У 2022 г. ураджэнец Нароўлі, доктар гістарычных навук Уладзімір Васільевіч Тугай (нар. 1951) апублікаваў сваю навуковую кнігу «Чырвоны Мазыранін»[65], якая стала першым усеахопным даследаваннем гісторыі стварэння і развіцця аднаго з галоўных і нават сімвалічных прадпрыемстваў горада — кандытарскай фабрыкі, заснаванай яшчэ ў 1912 г. мясцовым дваранінам Эдвардам Горватам.

Насельніцтва

У канцы 1880-х гг. больш за 70% насельніцтва мястчэка Нароўля складалі яўрэі[24]. У 1897 г. у мястэчку Нароўля яўрэі складалі 92,5% (1060 чалавек з 1145 местачкоўцаў[16][75]) — без уліку сялян вёскі Нароўля; у 1923 г. — 1460 яўрэяў; у в 1926 г. — 53,9% (1357 яўрэяў)[75]. З 1930-х гг. у мястэчку расце працэнт беларусаў, якія сюды перасяляюцца з навакольных вёсак. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), у Нароўлю прыехала шмат людзей, якія вымушана пакінулі забруджаныя радыенуклідамі вёскі Нараўлянскага раёна ў зоне адсялення.

Паводле дадзеных перапісу 1939 года, у Нароўлі пражывалі 2 266 беларусаў (57,9%), 1 167 яўрэяў (29,8%), 205 рускіх (5,2%), 138 украінцаў (3,5%), 84 паляка (2,1%) і 57 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей[76].

Паводле дадзеных перапісу 2009 года, у Нароўлі пражывала 8 110 чалавек, з якіх беларусы налічвалі 7 251 чалавек (89,4%), рускія — 573 (7,06%), украінцы — 218 (2,68%), палякі — 49 (0,6%), немцы — 21 (0,25%), па 4 прадстаўніка татар і яўрэяў, па 3 — літоўцаў, марыйцаў, узбекаў, таджыкаў і лезгінаў, па 2 — ад казахаў і башкір, 1 прадстаўнік грузінскага народа[77].

У 2017 г. у Нароўлі нарадзілася 118 і памерла 90 чалавек. Каэфіцыент нараджальнасці — 14,8 на 1000 чалавек (Сярэдні паказчык па раёне — 13,5, па Гомельскай вобласці — 11,3, па Рэспубліцы Беларусь — 10,8), каэфіцыент смяротнасці — 11,3 на 1000 чалавек (Сярэдні паказчык па раёне — 15,4, па Гомельскай вобласці — 13, па Рэспубліцы Беларусь — 12,6)[78].

У цяперашнія часы вернікі пераважна праваслаўнага веравызнання. Ёсць невялікая колькасць вернікаў каталіцкай і пратэстанцкай канфесій, а таксама малая колькасць мусульман і іудзеяў.

Радыяцыйна-экалагічная сітуацыя (з 1986 г.)

Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік
Коні Пржавальскага ў Палескім запаведніку. Фота 2020 г.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г., уся тэрыторыя Нараўлянскага раёна была забруджана цэзіем-137. Яна ў залежанасці ад шчыльнасці забруджвання глебы падзелена на зоны. Горад Нароўля знаходзіцца ў зоне, дзе на 2015 г. шчыльнасць забруджвання глебы цэзіем-137 складае ад 5 да 15 Кюры/кв.км. і дзе жыхары маюць права на адсяленне[79]. Насупраць Нароўлі праз раку Прыпяць знаходзіцца тэрыторыя Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Радыелагічны маніторынг у раёне, кантроль за станам здароўя людзей ніколі не спыняліся[80]. У 1986—1987 гг. праводзілася дэзактывацыя тэрыторыі Нараўлянскага раёна[50].

Для зніжэння негатыўнага ўздзеяння радыяцыйнай абстаноўкі, распрацавана спецыяльная сістэма медыцынскага забеспячэння, у аснове якой дыспансерызацыя насельніцтва з абавязковым ультрагукавым даследаваннем шчытападобнай залозы: раз на год дыспансерызацыю праходзяць дарослыя, а два разы на год — дзеці[79][80]. Усіх жыхароў правяраюць і на апараце-спектрометры выпраменьвання чалавека, які паказвае ўзровень унутранага радыяцыйнага апраменьвання[80].

Нараўлянскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэгулярна ажыццяўляе кантроль за прадуктамі харчавання, якія ўжывае насельніцтва, у тым ліку з асабістых падворкаў. Калі раней у цэнтры часта фіксавалі перавышэнне ўтрымання ўзроўню радыенуклідаў у прыватным малацэ, то ў апошнія гады пагроза зыходзіць толькі з боку лясных дароў (грыбы і ягады). Кожная дзясятая праверка ягад і грыбоў у цэнтры выяўляае іх «забруджанасць», прычым перавышэнне ўтрымання радыяцэзія ў грыбах дасягае 44 раз. Даследаванне дароў лесу, гародніны, вырашчаных на агародзе, і іншых прадуктаў у цэнтры бясплатнае[80]. У 2018 г. у 13 жыхароў Нараўлянскага раёна зафіксавалі перавышэнне нормы назапашвання радыенуклідаў у арганізме. Як высветлілася, прычына ва ўжыванні мясцовых дзікарослых грыбоў і ягад[80]. Радыяцыйныя рызыкі для здароўя людзей на Нараўляншчыне застаюцца, але, на думку спецыялістаў, кіраваць імі можна[80].

Адным з накірункаў дзеянняў улад, улічваючы, што глеба раёна рабруджана цэзіем, з’яўляецца правядзенне ахоўных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы, якія дазваляюць атрымліваць экалагічную прадукцыю. У першую чаргу гэта прымяненне павышаных доз мінеральных фосфарных і калійных угнаенняў, а таксама вапнаванне глебы[81]. Для забеспячэння вытворчасці нарматыўна чыстага ад радыенуклідаў малака ў прыватных гаспадарках насельніцтва штогадова ў Нараўлянскім раёне ствараюцца культурныя пашы для жывёлы прыватных гаспадарак[81].

Адміністрацыя

Асноўны артыкул: Нараўлянскі раён У адрозненні ад многіх іншых раённых цэнтраў Рэспублікі Беларусь, горад Нароўля не мае ўласнага гарадскога выканаўчага камітэту: яго функцыі выконвае Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт — па прычыне малой колькасці вясковага насельніцтва Нараўлянскага раёна. Паводле перапісу 2009 г., у Нароўлі жыве 71% ад усяго насельніцтва Нараўлянскага раёна[77].

Эканоміка

Нараўлянскі завод гідраапаратуры. Фота 2014 г.
Аддзяленне аднаго з беларускіх банкаў на Кастрычніцкай плошчы

Прадпрыемствы і арганізацыі харчовай, лясной гаспадаркі, меліярацыі, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і гідрасістэм, камунальнаных паслуг, бытавога абслугоўвання і гандлю[82].

Сярод значных дзяржаўных кампаній — ААТ «Чырвоны Мазыранін» (кандытарская фабрыка); ДСЛГУ «Нараўлянскі спецлясгас». «Нараўлянскі завод гідраапаратуры» — буйное дзяржаўнае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вырабе фільтраэлементаў, фільтраў, гідрасістэм, а таксама высокаякаснага спецадзення, пальчатак, пасцельнай бялізны і іншых тавараў бытавога прызначэння; аказвае паслугі па цынкаванні металавырабаў і аўтаперавозках грузаў на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі.

На 1 красавіка 2011 г. у Нараўлянскім раёне было зарэгістравана 138 суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, у тым ліку 48 юрыдычных асоб і 90 індывідуальных прадпрымальнікаў[83]. На 1 студзеня 2015 г. у раёне зарэгістравана 152 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 52 мікраарганізацый і 7 малых прадпрыемстваў, 4 суб’екты сярэдняга прадпрымальніцтва і 89 індывідуальных прадпрымальнікаў[84]. На 1 кастрычніка 2018 г. у раёне зарэгістравана 129 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 58 мікраарганізацый і малых прадпрыемстваў, 4 суб’екты сярэдняга прадпрымальніцтва і 67 індывідуальных прадпрымальнікаў[85].

З 2012 г. дзейнічае прыватнае прадпрыемства «Палеская Мэблевая кампанія» (створанае ў канцы 2011 г.), якое выпускае сучасную корпусную і мяккую мэблю. У 2014 г. створана ТАА «Белпластмантаж», якое ажыццяўляе вытворчасць пластмасавых вырабаў, якія выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве. Іншыя прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці: ПГУП «ПлайартСтрой»; ТАА «БелИВВа»; ТАА «Окнострой»; ТАА «Калода»; ТДА «БелКансалт-А» (будаўніцтва і выраб мяккіх дахавых матэрыялаў).

Маюцца дзяржаўная гасцініца «Нараўлянка» (46 нумароў рознай цэнавай катэгорыі)[86], аддзяленні некаторых беларускіх банкаў і банкаматы, аддзяленні кампаній мабільнай сувязі, галоўпаштамп, атэлье пашыву, аптэкі.

Інфраструктура

Адукацыя

У Нароўлі працуюць дашкольныя ўстановы, гімназія, 2 сярэднія школы, прафесійны ліцэй, школа мастацтваў, цэнтры творчасці.

Медыцына

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць дзяржаўныя гарадская паліклініка (на 375 наведванняў у змену) і раённая бальніца (на 100 ложкаў (10 ложкаў сястрынскага догляду)), аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, медпункты на прадпрыемствах.

Культура

Нараўлянскі гісторыка-этнаграфічны музей у гістарычным будынку XIX стагоддзя

Дзейнічаюць раённы дом культуры, кінатэатр, нараўлянскі гісторыка-этнаграфічны музей (1982), цэнтр рамёстваў (з 15 красавіка 1999 г.) і цэнтр фальклору, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (2011), гарадскі і дзіцячы паркі.

Альтанка ў гарадскім парку каля месца ўліцця ракі Нараўлянка ў раку Прыпяць. Фота 2017 г.

З 2000 г. на базе сярэдняй школы №2 дзейнічае краязнаўчы гурток пад кіраўніцтвам вядомага нараўлянскага настаўніка гісторыі і краязнаўцы Васіля Васілевіча Чайкі (нар. 1965)[87][88]. Намаганнямі апантанага Васіля Чайкі і юных краязнаўцаў у дзвюх нараўлянскіх гарадскіх школах створаны пяць вельмі цікавых музеяў[55][89]: у сярэдняй школе №3 — «Музей побыту», «Музей сельпо» (2012) і «Музей промыслаў і рамёстваў» (з 2000 г. з экспазіцыямі «ткацтва», «прадметы хатняга ўжытку», «земляробства», «рыбалоўства», «Кавальская справа», «сталярная і бондарная справа» і «бортніцтва»); у сярэдняй школе №2 — музей гісторыі Нараўлянскага раёна і музей «Свет дзяцінства» (2015). У любым са школьных музеяў можна ўзяць у рукі любую рэч, якая знаходзіцца ў экспазіцыі. Экскурсіі ў школьных музеях праводзяць самі вучні. Школьныя музеі можна наведваць жыхарам і гасцям горада.

У 2009 г. у нараўлянскім лясгасе створаны музей прыроды і экалогіі, дзе таксама можна даведацца пра гісторыю лясной справы[90].

Дзіцячая школа мастацтваў: 8 аддзяленняў — 18 спецыяльнасцяў (фартэпіяна, скрыпка, баян, акардэон, цымбалы, домра, ксілафон, ўдарная ўстаноўка, труба, блок-флейта, харавое дырыжыраванне, харэаграфія, аддзяленне выяўленчага мастацтва, аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гітара, балалайка).

Выпускаецца раённая газета «Прыпяцкая праўда» (1932).

Праводзіцца песенны фестываль «Галасы Нараўляншчыны» і фестываль творчасці «Калядныя сустрэчы».

Школа мастацтваў і Алея Славы нараўлянцаў (2010)

6 лістапада 2010 г. урачыста адкрыта Алея Славы нараўлянцаў, каб увекавечыць памяць землякоў, якія праявілі гераізм на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах, сваёй працай зрабілі значны ўклад у развіццё раёна і праславілі Нараўляншчыну.

28 студзеня 1992 г. быў зарэгістраваны «Праваслаўны прыход Свята-Іаана-Багаслова царквы», які месціцца ў драўляным будынку непрывабнага архітэктуранага рашэння (вул. Камасамольская, дом 6)[91]. (У часы вайны ў 1941—1943 гг. будынак выкарыстоўваўся немцамі пад жандармерыю і паліцыю, а пасля вайны ў ім размяшчаліся зала пасяджэнняў, райкам партыі, райвыканкам, дзіцячы сад, школьны склад). У 2005 г. па блаславенні епіскапа Стафана была распрацавана дакументацыя на будаўніцтва новага і цэглавага будынка царквы Іаана Багаслова[91]. Будаўніцтва пачалося на тэрыторыі побач са старым будынкам царквы, але знаходзіцца ў недабудаваным стане.

З 1998 г. дзейнічае мураваны каталіцкі касцёл Узвіжання Святога Крыжа (вул. Камуністычная, дом 33).

Дзейнічае пратэстанцкая царква Хрысціян веры Евангельскай (вул. Камуністычная, дом 39).

Забудова

Старажытнай забудовы ў сучасным горадзе засталося вельмі мала. У пачатку XX ст., не лічачы палаца Горватаў і належных да панскага двара мураваных забудоў, у мястэчку было толькі некалькі мураваных дамоў, а астатнія былі драўлянымі. Разбуральныя рэвалюцыйныя і ваенныя падзеі не дазволіліся захавацца старажытнай драўлянай і мураванай забудове. Яшчэ ў пачатку 1950-х гг. у мястэчку сустракаліся драўляныя тратуары[92]. У савецкія часы ў першай палове XX ст. адбылося аб’яднанне мястэчка Нароўля, вёскі Калегава (Калегаў) і тэрыторыі двара паноў Горватаў, дзе знаходзіліся палац, парк і кандытарская фабрыка Горватаў, у адно адміністрацыйнае ўтварэнне. Уся гэта тэрыторыя паслужыла асновай гарадскога пасёлка (горада) Нароўля[93].

Прыгожы будынак крамы ў стылі канструктывізм на вуліцы Макаранкі, але вельмі пашарпаны, расфарбаваны і з залішнім плотам. Фота 2015 г.

У 1967 г. распрацаваны генеральны план забудовы Нароўлі[44]. У 1981 г. быў створаны праект дэталёвага плана цэнтра Нароўлі. Асноўныя вуліцы горада былі забудаваны 2-5-павярховымі цэглавымі дамамі. Утварылася некалькі мікрараёнаў. Горад плаванаўся прасторным. Рака Нараўлянка ўмоўна падзяляе горада на 2 жылыя масівы — заходні і ўсходні.

Пасля высялення жыхароў па аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), многія дамы ў прыватным сектары засталіся закінутымі і паступова струхлелымі. Гарадскія ўлады такія дамы зносілі, але на іх месцы нічога не было пабудавана, таму прыватны сектар стаў выглядаць прарэджаным. На ўскраінах горада пераважаюць прыватныя аднапавярховыя драўляныя ці цэглавыя дамы. Пачалося будаўніцтва катэджаў.

Нягледзячы на чысціню і прастор на вуліцах, у сучасным горадзе прысутнічае наляпаватага выгляду гарадская скульптура і вулічная мэбля, лысыя ўчасткі зямлі без травы, безгустоўны дызайн гарадской інфраструктуры і ландшафтнай архітэктуры, сайдынг, пераробка рамонтам пачатковага архітэктурнага стыля будынка, недагляд стану дрэў (пры наяўнасці ўласнага нараўлянскага лясгаса), дрэнны стан тратуараў, ускраінных дарог і стадыёна «Стрела», маленькі па памеру гісторыка-этнаграфічны музей[94][95][96][97][98][99].

Цікавы будынак гасцініцы «Нараўлянка» у стылі канструктывізм быў перароблены рамонтам, які спрасціў аблічча будынка. На плошчы Леніна адбыліся самыя значныя змяненні з савецкага перыяду: будынак райвыканкама ў стылі савецкага класіцызму быў абшаляваны з фасаду сайдынгам, чым быў парушаны гарманічны архітэктурны ансамбль з былым будынкам кампартыі і Домам культуры (таксама ў стылі савецкага класіцызму); перароблены рамонтам і спрошчаны будынак галоўпаштампа (паштовага аддзялення).

Асобныя наведвальнікі адзначаюць адсутнасць у горадзе добрага кафэ ці рэстарана і празмернасць акцэнту на савецкую эпоху[95]. Аднак заўважаюць, што горад можа даставіць пазітыўныя эмоцыі і некалькі дзясяткаў сімпатычных фотаздымкаў[100].

Славутасці

Помнік выселеным вёскам (1994). (Цэнтральная частка горада каля Прыпяці)

Цікавасць прадстаўляюць будынкі ў стылях савецкага класіцызму (Дом культуры на плошчы Леніна і былы будынак кампартыі, будынак гастранома «Центральный» на Кастрычніцкай плошчы) і канструктывізму (будынак суду Нараўлянскага раёна па вуліцы Леніна, невялікія па памеру будынкі кінатэатра «Юность» і крамы «Продукты» (дом 10) на вуліцы Макаранкі, будынак аўтастанцыі на вуліцы Корзуна-58, магазін «Наровляночка» на плошчы Леніна), а таксама некаторыя іншыя ў стылі прамысловай архітэктуры (сучасны будынак фабрыкі «Чырвоны Мазыранін», будынак раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям і раённая паліклініка).

Страчаная спадчына

У мастацтве

Карціна Арона Касталянскага «Сінагога ў Нароўлі», каля 1927 г. (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь)

У пачатку XX ст. мастакі Б. Шышка і Ян Віткевіч з натуры зрабілі малюнкі няраўлянскай сінагогі.

Каля 1927 г. Арон Рыгоравіч Касталянскі (1891—1934) намаляваў карціну «Сінагога ў Нароўлі», якая цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Дзесьці пасля 1949 г. Мечыслаў Ялавецкі (1876—1963) намаляваў акварэль «Нароўля. Палац над Прыпяцю. Мазырская зямля, Палессе»[101].

У 2009 г. Адам Глобус (нар. 1958) намаляваў карціну «Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка “Чырвоны мазыранін”»[102].

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Нароўлі

Гл. таксама

Зноскі

  1. В Наровле новый председатель райисполкома
  2. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. Топоров, В.Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — Москва, 1962. — С. 227.
  5. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 41.
  6. 1 2 Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 40.
  7. Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Минск: Изд. БГУ, 1974. — С. 251.
  8. 1 2 3 4 5 Маліноўскі, В.Т. Нароўля. — Мінск, 1994. — С. 6.
  9. Намыв пляжа в Наровле
  10. Васіль Чайка. 338 лет со дня первого упоминания о Наровле
  11. 1 2 3 Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 348. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  12. Анішчанка, Я.К. Збор твораў : у 6 т. — Т. 6. Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст. — Мінск, 2010. — С. 255.
  13. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 47.
  14. 1 2 3 Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 48.
  15. ИСТОРИЯ ВОЗНИКНОВЕНИЯ ГОРОДА НА ЮГЕ БЕЛАРУСИ
  16. 1 2 3 Еврейская энциклопедия. — Т. 11. — Санкт-Петебург : Брокгауз-Ефрон, 1911. — С. 523.
  17. Анищенко, Е.К. Шляхта Мозырского повета: список XVIII ст. — Минск, 2014. — С. 138, 159, 170, 177.
  18. Раюк, А. Р. «Народ лесу»: абагульнены этнастэрэатып аб беларусах і Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст.… С. 298.
  19. 1 2 3 4 Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 49.
  20. Адамович, С. Дворец в Наровле: история и реалии / С. Адамовіч // Архитектура и строительство. — 2010. — №2.
  21. Раюк, А. Р. Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894): адміністратар і гаспадар… С. 25.
  22. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 52.
  23. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 422.
  24. 1 2 3 4 5 Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53.
  25. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53, 422.
  26. Верхнее Поднепровье и Белоруссия / сост. В.П. Семенов. — 1905. — С. 568.
  27. Rostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. — S. 67.
  28. Тугай, У. В. «Чырвоны Мазыранін»: ля вытокаў прадпрыемства
  29. Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]. — Минск : БелЭн, 2012. — С. 144.
  30. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 55.
  31. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 56.
  32. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 19.
  33. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 69.
  34. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 70.
  35. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 72.
  36. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 74.
  37. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 82.
  38. 1 2 3 4 Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 21.
  39. 1 2 3 Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты “Гомельская правда”, [б. д.]. — С. 9.
  40. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 442.
  41. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 89.
  42. 1 2 3 Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты “Гомельская правда”, [б. д.]. — С. 8.
  43. 1 2 Наровлянский государственный профессиональный лицей
  44. 1 2 3 Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 31.
  45. 1 2 НАРОВЛЯНСКИЙ РАЙОН‎
  46. Ждановіч Мікалай Мікалаевіч
  47. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 3 лістапада 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскіх пасёлкаў Нароўля Нараўлянскага раёна і Чачэрск Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў гарады раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 31 (1333).
  48. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 423.
  49. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 32.
  50. 1 2 Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 377.
  51. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 385.
  52. Нароўля — парафія Узвышэння Святога Крыжа, Catholic.by
  53. Лукашенко в день 25-летия аварии на ЧАЭС посетил наиболее пострадавший Наровлянский район
  54. НАРОВЛЯНСКИЙ ЗАВОД СТРОЙДЕТАЛЕЙ
  55. 1 2 Дело жизни Василия Чайки
  56. Федерация профсоюзов Беларуси сделала подарок юным жителям Наровли — детскую площадку
  57. Лукашенко подарили картину с изображением знаменитой усадьбы Горваттов в Наровле
  58. Наровлянский дворец Горваттов продан на электронных торгах
  59. Стало известно, кто купил наровлянский дворец Горватов. Это писатель Андрей Горват
  60. Спыніць час. Нароўля, палац Горватаў
  61. Нароўля. Знаёмства з Гомельшчынай
  62. Как Андрей Горват с волонтерами восстанавливает дворец в Наровле
  63. Умер Иван Михайлович ШАВРЕЙ
  64. В честь последнего чернобыльского пожарного Ивана Шаврея названа школа в Наровле
  65. Тугай, У.В. Чырвоны Мазыранін / У.В. Тугай. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.
  66. Анищенко, Е.К. Шляхта Мозырского повета: список XVIII ст. — Минск, 2014. — С. 221.
  67. Jelski A. Narowla // Słownik geograficzny… T. VI. — Warszawa, 1885. S. 917.
  68. Наровлянский район. Список населенных мест за 1924 г.
  69. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 296.
  70. Перепись населения — 2009. Гомельская область Архівавана 18 верасня 2010. (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  71. Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  72. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  73. Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 5 красавіка 2018. (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  74. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа
  75. 1 2 Евреи в Наровле
  76. Нараўлянскі раён
  77. 1 2 Национальности и религия
  78. Демографический ежегодник Республики Беларусь / Национальный статистический комитет Республики Беларусь. — Минск, 2018. — С. 164—166.
  79. 1 2 Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 34.
  80. 1 2 3 4 5 6 Чем живет сегодня один из наиболее пострадавших от аварии на ЧАЭС районов
  81. 1 2 Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 36.
  82. Список предприятий, организаций, учреждений Наровлянского района
  83. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты “Гомельская правда”, [б. д.]. — С. 14.
  84. Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 65.
  85. Наровлянский район. Вехи истории
  86. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  87. Як заахвоціць школьнікаў цікавіцца гісторыяй свайго краю?
  88. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты “Гомельская правда”, [б. д.]. — 26 с.
  89. Краевед-энтузиаст из Наровли создал на базе местных школ пять музеев и планирует открыть еще два
  90. Наровлянский район. Грани самобытности
  91. 1 2 Храм в честь святого апостола Иоанна Богослова
  92. НАРОВЛЯНСКАЯ ИСТОРИЯ
  93. Маліноўскі, В.Т. Нароўля. — Мінск, 1994. — С. 6—7.
  94. Увидеть, пока не развалилось! Рассматриваем в деталях «жемчужину Наровли»
  95. 1 2 В кадре Наровля, Беларусь
  96. Белорусская губинка. Наровля
  97. Наровля
  98. Прекрасный Город НАРОВЛЯ! 4k
  99. Город в котором я ЖИВУ! Много вопросов, мало ответов
  100. Дождливая Наровля
  101. NAROWLA Pałac nad Prypecią ziemia mozyrska, Polesie
  102. Адам Глобус “Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка “Чырвоны мазыранін””
  103. [Цыбуленко, Петр Васильевич](http://libcat.bas-net.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-SEK-191038&strq=l_siz=20#:~:text=Цыбуленко%2C%20Петр%20Васильевич%20(кандидат%20технических,и%20комплексной%20механизации%20торфяного%20производства)(недаступная спасылка)
  104. Цыбуленко Петр Васильевич
  105. Чайка Василий Васильевич

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ваньковічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аскеркі
Катэгорыя·Мястэчкі Менскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нароўля
Катэгорыя·Горваты
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Слушкі
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Нараўлянскага раёна