Арон Рыгоравіч Касталянскі (Касцялянскі, Кашталянскі) (1891, Бабруйск — верасень 1934, Мінск) — беларускі мастак, яўрэй[1].
У 1910-я вучыўся ў мастацкіх студыях Масквы. Выкладаў у мастацкіх студыях Мінска. Сакратар Камісіі па вывучэнні мастацтва яўрэйскага аддзела Інстытута беларускай культуры (1927). Удзельнік выставак з 1919 г. Жыў у Бабруйску (1918—1922), Мінску[1].