wd wp Пошук:

Павідла

Павідла

Павідла (ад польск.: powidła) — харчовы прадукт, які атрымліваецца варэннем фруктовага або ягаднага пюрэ з цукрам. Часам дадаюцца смакавыя дабаўкі (карыца, гваздзік і т.п.).

Павідла ўяўляе сабой светла-карычневую аднастайную масу без цвёрдых украпванняў, валодае кісла-салодкім смакам. Калі пюрэ мае нізкую кіслотнасць, то ў павідла дадаецца лімонная або іншая харчовая кіслата.

Гатовае павідла змяшчае не больш за 34% вільгаці і не менш за 60% цукру. Каларыйнасць 250-260 ккал/100г. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца яблычнае, абрыкосавае, вішнёвае, слівавае, журавінавае, грушавае павідла.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дэсерты
Катэгорыя·Кандытарскія вырабы