wd wp Пошук:

Павел Ігнатавіч Холад

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Холад (значэнні). Павел Ігнатавіч Холад (нар. 1935) — беларускі палітык, у 19901995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут.

Сябра Ценевага Кабінета (ураду) Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Кіраўнік Міністэрства фізічнай культуры і спорту.

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі.

Сааўтар шэрагу законапраектаў Апазіцыі БНФ. У кастрычніку 1993 года ўдзельнічаў у сустрэчы са старшынёй Вярхоўнага Савета С. Шушкевічам, на якой Апазіцыя БНФ патрабавала спынення антыканстытуцыйнай дзейнасці ўрада Кебіча, стварэння кааліцыйнага ўрада, прыняцця неадкладных захадаў у мэтах абароны дзяржаўнага суверэнітэту і прадухілення спаўзання краіны да аўтарытарызму.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»