wd wp Пошук:

Пасёлак гарадскога тыпу

Пасёлак гарадскога тыпу або гарадскі (рабочы) пасёлак — тып пераходнага паміж горадам і вёскай паселішча згодна з савецкай класіфікацыяй.

У адрозненне ад сельскіх населеных пунктаў, у такіх пасёлках асноўная частка насельніцтва (не меней 85 %) не павінна быць занята ў сельскай гаспадарцы. У пасёлках гарадскога тыпу ў савецкі перыяд мінімальная колькасць жыхароў павінна была складаць 3 тысячы чалавек (у горадзе — 12 тысяч жыхароў). Часта ў такіх пасёлках было толькі адно галоўнае (горадаўтваральнае) прадпрыемства. Рабочыя пасёлкі размяшчаліся пры прамысловых прадпрыемствах (найчасцей пры торфапрадпрыемствах і шклозаводах), будоўлі, чыгуначных станцыях і інш., з насельніцтвам больш за 500 чал.

Гісторыя

У канцы XIX — пачатку XX стст., калі будаваліся буйныя прадпрыемствы, паблізу іх узніклі рабочыя слабодкі, пасёлкі, ускраіны. Яны мелі неўпарадкаваную, скучаную і хаатычную забудову (Ляхаўка, Камароўка, Гарэлае Балота і Каўказ у Гомелі і інш.). У 1920—1930-я гады рабочыя пасёлкі забудоўаліся комплексна (Камінтэрн у Мінску, Арэха-Выдрыца пры БелДРЭС): адначасова з 2—3-павярховымі жылымі дамамі будавалі дзіцячыя сады, школы, аб’екты культурна-бытавога прызначэння, выкарыстоўваліся таксама тыпавыя праекты 4—16-кватэрных дамоў. Рабочыя пасёлкі былі уведзены пастановай ЦВК і СНК БССР ад 15 ліпеня 1935 г.

Пасёлкі гарадскога тыпу ўтвараліся згодна з указам Вярхоўнага Савета БССР ад 27 верасня 1938 г. Тады да іх залічылі 101 паселішча, ранейшых мястэчак. Статус астатніх мястэчак панізілі да вёсак.

У Беларусі крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый усталяваны Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку рашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Рэспублікі Беларусь». Паводле яго, да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу адносяцца:

Станам на 2016 г. у Беларусі налічвалася 90 пасёлкаў гарадскога тыпу, у тым ліку 81 гарадскі пасёлак, 1 курортны пасёлак, 8 рабочых пасёлкаў (у 1999 г. — 16).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Пасёлкі гарадскога тыпу
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Населеныя пункты
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара