wd wp Пошук:

Кіеўскае ваяводства

Кіеўскае ваяводства[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Кіеў.

Сімволіка

Герб ваяводства ў складзе Каралеўства Польскага меў наступны выгляд: «у чырвоным полі белы Анёл, які трымае ў правай руцэ аголены меч, апушчаны канцом дадолу, у левай — ножны, край якіх дакранаецца да мяча»[1].

У ВКЛ ваяводская харугва была зялёнага колеру і мела два рогі, на адным з якіх была выява Пагоні, на іншай — анёл і чорны мядзведзь[2].

Гісторыя

Утварылася ў 1471 на аснове колішняй Кіеўскай зямлі. Падзялялася на Асцёрскі, Жытомірскі, Кіеўскі, Любецкі, Мазырскі, Оўруцкі, Пуціўльскі, Чаркаскі і Чарнобыльскі паветы[3].

У 1507 і 1529 атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілеі, якія гарантавалі ваяводству пэўныя аўтаномныя правы.

Падчас складання Люблінскай уніі (1569) кіеўскія паслы выступілі за далучэнне да Каралеўства Польскага, што зацвердзіў каралеўскі прывілей ад 6 чэрвеня 1569 г. Тым часам шляхта Мазырскага павета адмовілася ад пераходу пад польскую юрысдыкцыю. Павет далучыўся да Менскага ваяводства[4].

У 1649 годзе, паводле Збораўскай дамовы паміж Багданам Хмяльніцкім і каралём Янам Казімірам, частка ваяводства разам з Кіеўскім паветам вылучылася ў гетманскае кіраванне (скасаванае ў 1660 г.). Згодна з Андрусаўскім перамір’ем (1667 г.) у складзе ваяводства засталіся толькі правабярэжныя паветы, сам Кіеў, нягледзячы на ўмовы пагаднення (Рэч Паспалітая згадзілася перадаць Маскоўскай дзяржаве горад і яго ваколіцы ў радыусе 1 мілі толькі да 15 красавіка 1669 г[5]), маскоўскія захопнікі так і не вярнулі. У выніку, сталіцу ваяводства перанеслі ў Жытомір[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводства апынулася ў складзе Кіеўскага і Валынскага намесніцтваў Расійскай імперыі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У другой пал. XVI — першай пал. XVII падзялялася на Жытомірскі, Кіеўскі і Оўруцкі паветы, якія аб’ядноўвалі Белацаркоўскае, Багуслаўскае, Канеўскае, Корсунскае, Раманаўскае, Чаркаскае і Чыгірынскае староствы.

Ураднікі

Асноўныя артыкулы: біскупы кіеўскія, ваяводы кіеўскія і кашталяны кіеўскія У Сенаце Рэчы Паспалітай Кіеўскае ваяводства мела двух свецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.

Зноскі

  1. старабел.: Воеводство Киевское; па-лацінску: Palatinatus Kioviensis, па-польску: Województwo kijowskie

  2. Samuel Orgelbrand. Encyklopedia powszechna. 1863. S. 640.

  3. Stefan Kuczyński. Polskie herby ziemskie: geneza, treści, funkcje. 1993. S. 97.

  4. 1 2 Кіеўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 90. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.

  5. Шаблон:Крыніцы/Сфрагістыка і геральдыка Беларусі, 1999

  6. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіеўскае ваяводства